Жывёлы выратаваныя і жывёлы-ратавальнікі пасля землятрусу ў Турцыі

Колькасць людзей, загінулых пры землятрусах у Турцыі, ужо склала больш за 36 тысяч, 108 тысяч паранены. Разам з пацярпелымі з-пад завалаў ратавальнікі дастаюць і хатніх гадаванцаў.
Sputnik
1 / 12

Ратавальнік трымае кошку, якую выцягнулі з руін будынка праз 248 гадзін пасля землятрусу ў турэцкім Кахраманмарашы.

2 / 12

Мехмет Гуркан, член турэцкай групы па абароне праў жывёл HAYTAP, ратуе сабаку ў Антак’і.

3 / 12

Нямецкая аўчарка правяла сем дзён у пастцы ўнутры будынка, разбуранага ў выніку землятрусу.

4 / 12

Мужчына трымае сваю кошку, выратаваную з будынка ў Кахраманмарашы.

5 / 12

Сабаку па мянушцы Памук ратавальнікі дасталі з-пад будынка ў Хатаі, які абваліўся, праз тры дні пасля землятрусу.

6 / 12

Перш за ўсё гадаванцаў, якія выжылі, трэба напаіць.

7 / 12

Мужчына трымае кошку, якую ён выцягнуў з-пад абломкаў будынкаў у Антак’і.

8 / 12

Кошка сядзіць у крэсле ў моцна пашкоджанай гасцінай будынка ў Хатаі.

9 / 12

Дзве кошкі ў разбураным доме ў вёсцы Палат, Турцыя. Хатнім гадаванцам цяжка пакінуць месца, якое было іх домам.

10 / 12

Вартавы сабака на невялікай ферме ляжыць на адной з кароў, якія загінулі ў суботу ў выніку траўм, атрыманых пры землятрусе, у вёсцы Палат.

11 / 12

На месцы землятрусу ў Турцыі ёсць не толькі жывёлы выратаваныя, але і жывёлы-ратавальнікі. Ратавальнік з сабакам абшуквае разбураны будынак у Антак’і, паўднёвы ўсход Турцыі.

12 / 12

Жанчына гуляе з сабакам-ратавальнікам, пакуль ратавальнікі працягваюць пошук ахвяр землятрусу ў Антак’і.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ва ўніверсітэце і на рынку: як жывуць людзі ў Турцыі пасля землятрусу
У Турцыі ўтварыўся вялізны каньён пасля землятрусу – відэа
Разумела, што гэта канец, і развіталася з жыццём: пацярпелая аб землятрусе
Пошукі і разбор завалаў: беларусы выратавалі дзяўчыну ў Турцыі – відэа
Разбурэнні, ахвяры і выратаваныя – фота з месцаў землятрусу ў Турцыі і Сірыі