МІНСК, 28 лют – Sputnik. У Беларусі створаны і ўжо паспяхова працуюць шэсць рэгіянальных медыяхолдынгаў, ідзе праца над новымі, заявіў на пасяджэнні калегіі Мінінфарма ў аўторак міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Ён адзначыў, што такія ўзбуйненыя рэдакцыі з’явіліся ў Брэсце, Пінску, Шклове, Бабруйску і дзве – у Віцебску. Паводле яго слоў, цяпер вядзецца работа па стварэнні яшчэ аднаго холдынга на базе "Гродзенскай праўды". У хуткім часе такія медыяструктуры будуць створаны ў кожнай вобласці.
Пярцоў падкрэсліў, што праведзеная аптымізацыя ў раённых рэдакцыях газет, часопісаў, ТБ і радыё дазволіла прыметна палепшыць якасць кантэнту, дызайн, вёрстку і, што важна, зменшыць іх выдаткі.
Ніхто, акрамя іх
Па словах кіраўніка Мінінфарма, дзякуючы праведзенай працы ў насельніцтва павялічыўся давер да дзяржаўных рэгіянальных СМІ. Выраслі падпісныя тыражы і тэлеаўдыторыя.
"Сацыялогія паказвае, што практычна 5% рост запатрабаванасці і даверу да рэгіянальнай прэсы. Гэта таксама вельмі добрыя лічбы", - сказаў міністр, яго цытуе БелТА.
Ён праінфармаваў, што ў сярэдзіне гэтага года міністэрства падвядзе першыя вынікі працы створаных рэгіянальных медыяхолдынгаў. Аднак станоўчыя моманты ўжо бачны – "раёнкі" па-ранейшаму запатрабаваны ў чытачоў, а мясцовае радыё і тэлебачанне прырастае новай аўдыторыяй.
"Таму што ніхто акрамя іх – ні абласная, ні цэнтральная прэса – аб іх праблемах і клопатах расказваць не будзе. Заўсёды будуць патрэбны мясцовыя газеты, мясцовае радыё і мясцовае тэлебачанне", - лічыць Уладзімір Пярцоў.
Аб падрыхтоўцы журналістаў
На пасяджэнні калегіі міністр таксама звярнуў увагу на праблему падрыхтоўкі "мэтавых" журналістаў. На яго думку, арганізацыі-заказчыкі кадраў сёння не вельмі зацікаўлены ў карэспандэнтах і іншых спецыялістах.
"Мясцовым органам улады неабходна прааналізаваць сітуацыю ў вобласці па патрэбнасці рэдакцый СМІ ў журналісцкіх кадрах на перспектыву", - паставіў задачу кіраўнік ведамства.
Каб павысіць якасць падрыхтоўкі журналістаў, у Мінінфарме створаны наглядальны савет журфака БДУ, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі вядучых дзяржаўных СМІ і дэкан факультэта журналістыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Клуб друзей России" можа прайсці ў Мінску
Кісялёў: супраць Расіі развязана інфармацыйная вайна