МІНСК, 1 сак – Sputnik. Ва ўмовах нестабільнасці і турбулентнасці міжнароднай абстаноўкі Пекін накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва з Мінскам, аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Ён адзначыў, што палітычны ўзаемадавер і практычнае супрацоўніцтва неабходна для дынамічнага, здаровага і ўстойлівага развіцця двухбаковых адносін.
Кіраўнік Кітая таксама выказаў упэўненасць у тым, што візіт беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін, які праходзіць цяпер, будзе вельмі плённым.
Сустрэча сяброў
Сі Цзіньпін нагадаў аб папярэдняй сустрэчы з Лукашэнкам, якая адбылася ў мінулым годзе ў Самаркандзе. Ён адзначыў, што тады кіраўнікі дзяржаў мелі "вельмі выдатную размову", пасля якой заявілі аб тым, што адносіны паміж Мінскам і Пекінам выходзяць "на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства".
Гэта паслужыла штуршком для поўнамаштабнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Старшыня КНР таксама мяркуе, што новы статус двухбаковых адносін павінен напаўняцца новым зместам.
"Сёння ў нас добрая магчымасць распрацаваць план па ўсім комплексе двухбаковых адносін і прыняць сумесную заяву", - сказаў ён.
Сі Цзіньпінь падкрэсліў, што яго з Лукашэнкам "аб’ядноўвае агульнае імкненне да развіцця кітайска-беларускіх адносін".
"Мы дружым ужо не першы год. У нас трывалае непарушнае сяброўства", - прывяла словы кіраўніка Кітая прэс-служба беларускага лідара.
Візіт Лукашэнкі ў Кітай
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам з 28 лютага. Плануецца, што візіт завершыцца 2 сакавіка.
У сераду, 1 сакавіка, беларускі лідар правёў перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Таксама з малодшым сынам ён усклаў кветкі на плошчы Цяньаньмэнь.
Чакаецца, што па выніках візіту будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у розных сферах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінск падтрымае Пекін у сітуацыі вакол Тайваня – Лукашэнка
Мінск падтрымлівае ініцыятыву Кітая аб міжнароднай бяспецы – Лукашэнка
Лукашэнка: Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"