Лукашэнка запрасіў Сі Цзіньпіна наведаць Беларусь

Беларускі прэзідэнт з 28 лютага па 2 сакавіка здзяйсняе дзяржаўны візіт у Кітай, кіраўнік дзяржавы правёў таксама сустрэчу са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Sputnik
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка запрасіў старшыню КНР Сі Цзіньпіна наведаць з візітам Беларусь, гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы лідараў дзвюх краін у Пекіне.
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам з 28 лютага. Плануецца, што візіт завершыцца 2 сакавіка.
У сераду кіраўнікі дзвюх дзяржаў пасля афіцыйных перагавораў прынялі сумесную заяву. Яе тэкст апублікаваны на сайце кітайскага знешнепалітычнага ведамства.
"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за цёплы і дружалюбны прыём беларускай дэлегацыі і запрасіў яго наведаць Беларусь у зручны для абодвух бакоў час", - гаворыцца ў дакуменце.

Паміж Мінскам і Пекінам

Таксама ў сумеснай заяве гаворыцца аб тым, што Пекін і Мінск будуць не толькі садзейнічаць аднаўленню авіязносін паміж дзвюма краінамі, але і займацца павелічэннем колькасці прамых авіярэйсаў.
Так, і Лукашэнка, і Сі Цзіньпін заклікалі авіякампаніі дзвюх краін, павялічыць з часам прамыя рэйсы паміж Беларуссю і Кітаем. Адзначаецца, што зрабіць гэта неабходна, "зыходзячы з рыначных прынцыпаў".
У тэксце заявы таксама гаворыцца, што абодва бакі прымуць меры па ўмацаванні транспартна-лагістычных сувязей для аблягчэння перавозкі грузаў.

Прэзідэнцкі візіт у КНР

Цяпер праходзіць дзяржаўны візіт у Кітай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі лідар будзе знаходзіцца ў Паднябеснай да 2 сакавіка.
У сераду, 1 сакавіка, беларускі лідар правёў перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Таксама з малодшым сынам ён усклаў кветкі на плошчы Цяньаньмэнь.
Па выніках візіту быў падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у многіх сферах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Трывалая непарушная дружба: Сі Цзіньпін аб адносінах з прэзідэнтам Беларусі
Мінск падтрымае Пекін у сітуацыі вакол Тайваня – Лукашэнка
Лукашэнка з сынам усклалі кветкі на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне – відэа
Лукашэнка: Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"
Мінск падтрымлівае ініцыятыву Кітая аб міжнароднай бяспецы – Лукашэнка