Сухум спадзяецца, што Мінск прызнае абхазскія пашпарты

Абхазія прапануе, каб у Беларусі прызналі і абхазскія мытныя дакументы, і сертыфікаты паходжання тавараў.
Sputnik
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Каля 30% жыхароў Абхазіі маюць толькі мясцовыя пашпарты, і гэта стварае праблемы для перамяшчэння, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Абхазіі Іраклій Тужба падчас відэамоста "Сухум-Мінск" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Тужба нагадаў, што Абхазія і Расія афіцыйна дамовіліся аб прызнанні падвойнага грамадзянства, і ў многіх жыхароў каўказскай рэспублікі ёсць расійскія пашпарты. Для тых, у каго іх няма, ёсць цяжкасці з перамяшчэннем.
Таму намеснік кіраўніка МЗС Абхазіі выказаў надзею, што Беларусь прызнае абхазскія дакументы.
"Тут неабходна палітычная воля з абодвух бакоў", - адзначыў Тужба.
На яго думку, можна пайсці далей і прызнаць не толькі пашпарты, але і мытныя дакументы, а таксама сертыфікаты паходжання тавараў.
"Без гэтага ў прынцыпе будзе вельмі складана арганізаваць гандаль і бізнес паміж нашымі краінамі", - дадаў абхазскі чыноўнік.
Гэтую пазіцыю падтрымаў намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Чэсалаў. Ён дадаў, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва пачынае развівацца. Ужо ёсць інвестпраект па будаўніцтве санаторыя ў Абхазіі.
На думку Чэсалава, бязвізавага рэжыму на 30 дзён у Абхазіі для адпачынку беларусаў дастаткова. Магчыма, для бізнесу трэба і больш, але няма праблем выехаць і заехаць назад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Абхазія: перспектывы супрацоўніцтва – відэа
Кіраўнік МЗС Абхазіі: сустрэча Бжанія і Лукашэнкі была грунтоўнай
Абхазія можа стаць новым членам Саюзнай дзяржавы