Івашка здаў пазіцыі: якія месцы займаюць беларусы ў рэйтынгах ATP і WTA

Міжнародныя прафесійныя тэнісныя рэйтынгі – як жаночы, так і мужчынскі – абнавіліся ў панядзелак.
Sputnik
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка страціў пяць пазіцый у рэйтынгу ATP, паведамляе Sputnik.
Спартсмен у канцы лютага не змог прайсці кваліфікацыю турніру катэгорыі АТР-500 у Дубаі.
На мінулым тыдні беларус размяшчаўся на 80 месцы, зараз ён з 651 балам знаходзіцца на 85 пазіцыі. Гэта найлепшы вынік сярод беларускіх прафесіянальных мужчын-тэнісістаў.
Пры гэтым Івашка зусім нядаўна ўваходзіў у топ-40 тэнісістаў свету.
Першае месца застаецца за сербам Новакам Джокавічам – 7 160 балаў. Ён узначальвае рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) 379-ы тыдзень. А вось у іспанца Карласа Алькараза 6 780 ачкоў і другая пазіцыя. Замыкае тройку лідараў грэк Стэфанас Цыцыпас (5 805).

Пазіцыі ў жаночым рэйтынгу

Што тычыцца беларускіх дзяўчат, то там справы ідуць куды лепш, хаця зменаў у рэйтынгу WTA за мінулы тыдзень не адбылося. Арына Сабаленка захавала другое месца – 6 100. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 14 месцы (2 237). Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу WTA размяшчаецца на 44 пазіцыі. У яе актыве 1 174 пункты.
Лідзіруе ў жаночым рэйтынгу польская спартсменка Іга Свёнтэк – 10 585 ачкоў, замыкае тройку наймацнейшых амерыканка Джэсіка Пегула (5 495).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Івашка і Сабаленка прызнаны лепшымі тэнісістамі Беларусі-2022
Грэцкі распавёў, што зробіць, калі Авечкін паб’е яго рэкорд
Рашэнне аб удзеле атлетаў РФ і Беларусі ў АГ-2024 пакуль не прынята – МАК