Сезон палявання на птушыную дзічыну стартуе ў Беларусі 11 сакавіка

Вясеннні сезон не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў паляўнічых, хаця спісак птушак, якіх можна здабываць, шырокі.
Sputnik
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Вясенні сезон палявання на гусей, качараў качак і самцоў вальдшнэпа пачнецца ў Беларусі 11 сакавіка, гаворыцца на сайце дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Завершыцца сезон палявання 14 мая, але яго агульная працягласць не можа перавышаць 28 дзён.
У дзяржінспекцыі адзначылі, што ў жыхароў рэспублікі вясенны сезон карыстаецца меншай цікавасцю, чым летне-асенняе паляванне "па пяру" або асенне-зімовае на пушных паляўнічых жывёл. Тым не менш, жадаючых здабыць трафей вясной таксама хапае.
Паляўнічым у гэты перыяд дазваляюць здабываць пралётных гусей, качараў, самцоў вальдшнэпа "на цязе".
Таксама дазволена здабыча баклана, голуба шызага, чапель шэрай і белай вялікай.
Акрамя гэтага, паляўнічым можна ва ўгоддзях здабываць воўка, шакала, лісіцу, янотападобнага сабаку, варону шэрую, сароку. Але рабіць гэта можна толькі спосабам і зброяй, якія пазначаны ў паляўнічай пуцёўцы.
Для палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю, якая зараджана патронамі, забяспечанымі шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак – тэр’ераў, такс, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.
У дзяржінспекцыі звярнулі ўвагу, што вясной можна здабываць толькі птушак, указаных у пуцёўцы. Усё астатняе будзе лічыцца незаконным паляваннем, якое вядзе да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Калі паляўнічы вырашыць выкарыстоўваць зброю з наразным ствалом, лук або арбалет, патроны з кулямі або карцеччу, гэта таксама пацягне адказнасць.
З поўным пералікам змяненняў можна азнаёміцца ​​на сайце дзяржінспекцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінлясгас падлічыў, колькі беларусаў захапляецца паляваннем
Расіяне раскупілі ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку на "Браслаўскіх азёрах"
Паляўнічых у Беларусі могуць падключыць да барацьбы з чумой свіней