МІНСК, 10 сак – Sputnik. Суд Мінскай вобласці аднавіў разгляд крымінальнай справы ў адкрытым судовым пасяджанні ў дачыненні да заснавальнікаў Telegram-канала NEXTA, прызнанага ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй.
Па справе праходзяць у якасці абвінавачаных тры фігуранты – Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. У судзе прысутнічае толькі Пратасевіч, Пуціла і Рудзік знаходзяцца па-за межамі Беларусі, іх справа разглядалася ў рамках спецвытворчасці.
Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытана абвінавачанне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і допыт сведкаў. Потым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярама. Сёння, 11 сакавіка, суд зрабілі адкрытым. Цяпер пракурор чытае пратаколы допыту Пратасевіча.
Абвінавачаны Пратасевіч, які прызнаў віну, займае ў судзе актыўную пазіцыю, дае паказанні.
Сёння ён распавёў пра тое, як NEXTA "піярылі" жаночыя маршы, а таксама пра тое, хто акрамя яго, Пуцілы і Рудзіка працавалі на тэлеграм-канале.
Пратасевіч знаходзіцца не пад вартай, да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту – яго ў суд дастаўляюць пад канвоем. У зале суда Пратасевіч знаходзіцца не ў клетцы.
Усім абвінавачаным прад’яўлена абвінавачанне па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.
*Telegram-канал NEXTA прызнаны ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Справа аб тэрарызме: пракуроры чытаюць абвінавачанне рэстаратару Пракоп’еву
Суд у Мінску прыгаварыў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі
Жадаючых мала: вынік месяца працы камісіі па вяртанні беларусаў, якія з’ехалі
Абвінавачаныя па справе "Вясны" атрымалі тэрміны ад 7 да 10 гадоў
Завочны суд над "збеглым" апазіцыянерам Цапкалам пачаўся ў Мінску