МІНСК, 16 сак – Sputnik. Беларусь з 2024 года зможа пастаўляць электраэнергію з БелАЭС у РФ, паведаміў старшыня камітэта па энергетыцы Дзярждумы Расіі Павел Завальны.
Паводле яго слоў, пастаўкі электраэнергіі з Беларусі ў РФ плануюцца ў рамках агульнага энергарынку дзвюх краін, які ствараецца.
Нагадаем, раней Мінск і Масква падрыхтавалі міждзяржаўны дагавор аб фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі і правіл яе функцыянавання. Цяпер дакументы праходзяць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне.
Беларуская АЭС
Будаўніцтва БелАЭС пачалося ў 2013 годзе і вядзецца сумесна з дзяржкарпарацыяй "Росатом". Афіцыйны запуск першага энергаблока адбыўся 7 лістапада 2020 года. Прамысловая эксплуатацыя пачалася ў чэрвені 2021 года.
Атамны энергаблок выпрацаваў ужо больш за 12,5 млрд кВт/г электраэнергіі. Па даных беларускіх улад, гэта дазволіла замясціць звыш 3 млрд кубаметраў прыроднага газу, які паступае з Расіі, і зэканоміць больш за 400 млн долараў.
Што да другога блока станцыі, уключыць у сетку яго плануецца ў красавіку гэтага года, а ў прамысловую эксплуатацыю ўвесці ў кастрычніку 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Другі блок БелАЭС паўнацэнна пачне працаваць у кастрычніку 2023 года
"Росатом" пачаў пастаўку паліва на БелАЭС па двухбаковым кантракце
Стратэгію абыходжання з радыеактыўнымі адходамі зацвердзілі ў Беларусі