МІНСК, 17 сак – Sputnik. Ваенныя лётчыкі, якія не дазволілі амерыканскаму беспілотніку пранікнуць у зону СВА, прадстаўлены да ўзнагарод, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
"Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу прадставіў да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі лётчыкаў самалётаў Су-27", - удакладнілі ў расійскім абаронным ведамстве.
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што пілоты прадухілілі парушэнне амерыканскім дронам MQ-9 меж раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы.
Гэты раён быў устаноўлены для правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. Даныя аб яго межах былі перададзены ўсім карыстальнікам міжнароднай паветранай прасторы. Таксама яны былі распаўсюджаны паводле ўсіх правіл.
Раней расійскае абароннае ведамства паведаміла, што 14 сакавіка беспілотнік MQ-9 парушыў паветраныя межы абазначанага раёна над Чорным морам, выключыўшы пры гэтым транспондары. Разведвальны дрон ляцеў у напрамку расійскай мяжы ў Крыме. Для таго, каб ідэнтыфікаваць парушальніка, у паветра былі падняты знішчальнікі.
Амерыканскі беспілотнік пачаў рэзка манеўраваць і перайшоў у некіруемы стан, што прывяло да страты вышыні і падзення ў марскія воды.
Расійскія баявыя самалёты не ўступалі ў кантакт з дронам і не ўжывалі зброю. Пасля вылету яны паспяхова вярнуліся ў месцы пастаяннай дыслакацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Белы дом не жадае, каб Расія даставала БПЛА, які ўпаў у Чорнае мора
У Крамлі пракаменціравалі інцыдэнт з амерыканскім БПЛА над Чорным морам
Пасол Антонаў: РФ разглядае як правакацыю інцыдэнт з амерыканскім БПЛА