Затрыманні, падпаленыя машыны і слёзатачывы газ: у Францыі прайшлі мітынгі

У многіх гарадах пачаліся беспарадкі, паліцыя прымяніла супраць прысутных слёзатачывы газ, прайшлі затрыманні.
Sputnik
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Больш за 200 чалавек затрымалі ў Парыжы падчас маніфестацый супраць пенсіённай рэформы, такія даныя прыводзіць тэлеканал BFMTV.
Мітынгі ў чацвер прайшлі практычна ва ўсіх буйных французскіх гарадах: Тулузе, Ліёне, Грэноблі, Ліле, Нансі, Мецэ, Нанце, Тулоне, Марсэлі і іншых
У сталіцы яны перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй.
Пасля таго, як прэм’ер-міністр краіны Элізабэт Борн аб’явіла аб прыняцці закона з дапамогай артыкула 49.3 Канстытуцыі без адабрэння дэпутатаў тысячы людзей прыйшлі на плошчу Згоды. Вечарам пачаліся сутыкненні грамадзян з паліцыяй. Грамадзяне месцамі пачалі ўзводзіць барыкады і падпальваць машыны.
Для разгону маніфестантаў сілавікі прымянілі слёзатачывы газ, а таксама вадамёты.
Новая ўсеагульная маніфестацыя супраць закона аб павышэнні пенсіённага ўзросту пройдзе 23 сакавіка.

Пенсіённая рэформа

У студзені Борн прадставіла новы законапраект, паводле якога пенсіённы ўзрост пачнуць павышаць на тры месяцы ў год з 1 верасня 2023 года. І такое павышэнне будзе адбывацца пакуль у 2030 годзе ён не дасягне 64 гадоў.
Французскі сенат прыняў пенсіённую рэформу, за яе прагаласавалі 195 сенатараў, супраць – 112.

Пратэсты ў Францыі

Пенсіённая рэформа выклікала незадаволенасць у французскім грамадстве. Маштабныя акцыі пратэстаў прайшлі па ўсёй краіне. У прыватнасці, першыя дзве маніфестацыі, якія адбыліся 19 і 31 студзеня, сабралі больш за мільён удзельнікаў па ўсёй Францыі. Галоўнае патрабаванне грамадзян – знізіць пенсіённеы ўзрост да 60 гадоў, як гэта было да 2010 года.
Таксама прафсаюзы ініцыявалі забастоўкі ў ключавых эканамічных сектарах і заклікалі "паставіць эканоміку на калені", каб прымусіць урад Францыі адмовіцца ад непапулярнай рэформы.
Паводле даных даследавання, праведзенага Harris Interactiv, каля 82% французаў не ўхваляюць правядзенне законапраекта ў абыход галасавання ў парламенце. Пры гэтым 71% апытаных хацеў бы, каб вотум недаверу ўраду быў падтрыманы, і ён пайшоў у адстаўку, за працяг маніфестацый выступае 65% апытаных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Колькі беларусаў падтрымлівае асабістае накапленне пенсіі, падлічыў Нацбанк
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу
Дзярждума Расіі ратыфікавала пагадненне аб пенсіях у ЕАЭС