У гады вайны нацысты спалілі больш за 600 мірных беларускіх вёсак, многія з іх зніклі з твару Зямлі назаўжды ды так і не змаглі адрадзіцца. Трагедыя вёскі Хатынь стала сімвалам нечалавечай жорсткасці фашызму. Суддзя Віктар Глазкоў вынес смяротны прысуд аднаму з катаў Хатыні: у 1986 годзе ён прыгаварыў да расстрэлу Рыгора Васюру.
Працэс 1986 года стаў апошняй гучнай справай аб злачынствах фашысцкіх катаў, якая разглядалася ў СССР. Віктар Глазкоў узгадвае, што Васюра да апошняга адмаўляў свой удзел у спаленні 22 сакавіка 1943 года 149 мірных жыхароў Хатыні.
Следству ўдалося сабраць неабвержныя доказы яго віны, якія былі падмацаваны паказаннямі ўдзельнікаў карнай аперацыі. Нават праз дзесяткі гадоў на судзе людзі з жахам глядзелі на карніка – яны не забыліся яго жорсткасць, а канваіры звалі Васюру "чортам".
Віктар Глазкоў адзначыў, што Васюра не выпадкова ўзначаліў украінскі паліцэйскі батальён. Нямецкае камандаванне шанавала яго жорсткасць і ўменне падпарадкоўваць сваёй волі паліцэйскіх. А сваёй віны ў знішчэнні старых і дзяцей ён так і не прызнаў.
Глядзіце на відэа Sputnik успаміны суддзі ваеннага трыбунала аб справе трагедыі ў Хатыні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка аб трагедыі ў Хатыні: балюча ўсведамляць, колькі лёсаў абарвалася
Хацелася, каб у жудаснай цішыні Хатыні прагучаў звон – архітэктар мемарыяла
МЗС Беларусі праводзіць акцыю "Свечка памяці"
Музей, капліца, новае падсвятленне – як змянілася "Хатынь" пасля рэканструкцыі
Год працы: як выглядае мемарыял у Хатыні пасля рэканструкцыі – відэа