https://bel.sputnik.by/20230322/lukashenka-ab-tragedy--khatyn-balyucha-svedamlyats-kolk-lsa-abarvalasya-1073484138.html
Лукашэнка аб трагедыі ў Хатыні: балюча ўсведамляць, колькі лёсаў абарвалася
Лукашэнка аб трагедыі ў Хатыні: балюча ўсведамляць, колькі лёсаў абарвалася
Sputnik Беларусь
У Беларусі 22 сакавіка ўспамінаюць спаленую разам з жыхарамі Хатынь, а таксама іншыя вёскі і гарады, якія былі знішчаны ў гады ВАВ. 22.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-22T09:01+0300
2023-03-22T09:01+0300
2023-03-22T09:13+0300
мемарыяльны комплекс "хатынь"
помнік
у беларусі
беларусь
аляксандр лукашэнка
грамадства
гісторыя
гісторыя беларусі
вялікая айчынная вайна
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478584_0:159:3076:1889_1920x0_80_0_0_afb1608b9c1d1490c09db80a222e12f9.jpg
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.У гэты дзень у Беларусі ўспамінаюць жыхароў вёскі Хатынь, а таксама тысяч іншых беларускіх вёсак і гарадоў, якія былі сцёрты з зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Паводле яго слоў, у кожным кутку Беларусі ёсць гісторыя сваёй Хатыні."Балюча ўсведамляць, колькі новых жыццяў так і не з’явілася на свет, колькі дзяцей не пасталела, колькі лёсаў абарвалася з-за вар’яцкіх ідэй, сляпой нянавісці і крывавай жорсткасці", - гаворыцца ў тэксце.Прэзідэнт адзначыў, што праз столькі гадоў горыч і гнеў ад таго, што адбылося, не сціхаюць.Як заявіў Лукашэнка, для паслядоўнікаў нацызму ў беларусаў ёсць толькі адзін адказ і гэта "дух усенароднага супраціўлення". Беларускі лідар лічыць, што абавязак тых, хто цяпер жыве перад тымі, хто загінуў у гады вайны, – выкрыць вінаватых у масавым генацыдзе і захоўваць памяць аб тых страшных падзеях.Гібель ХатыніУ гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь стала адной з некалькіх соцень беларускіх вёсак, якія нацысты спалілі разам з насельніцтвам, сярод іх было 75 дзяцей.Сёння ўпершыню быў абнародаваны дакумент са спіскам жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных 80 гадоў таму. У ім прозвішчы загінулых членаў 25 сямей. Самай малодшай ахвяры карнікаў было сем тыдняў.Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты на месцы спаленай вёскі ў ліпені 1969 года. Год таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне рэканструяваць комплекс. Рэканструкцыя і стварэнне музея памяці на тэрыторыі комплексу праводзіліся да памятнай сумнай даты – 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні, якая адзначаецца ў 2023 годзе.На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу з’явіўся музей, а таксама пабудаваны праваслаўны храм.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/15/1061478584_174:0:2903:2047_1920x0_80_0_0_726b92b13044f9c417c1cb1a5232b033.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мемарыяльны комплекс "хатынь", помнік, у беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, грамадства, гісторыя, гісторыя беларусі, вялікая айчынная вайна, навіны
мемарыяльны комплекс "хатынь", помнік, у беларусі, беларусь, аляксандр лукашэнка, грамадства, гісторыя, гісторыя беларусі, вялікая айчынная вайна, навіны
Лукашэнка аб трагедыі ў Хатыні: балюча ўсведамляць, колькі лёсаў абарвалася
09:01 22.03.2023 (абноўлена: 09:13 22.03.2023) У Беларусі 22 сакавіка ўспамінаюць спаленую разам з жыхарамі Хатынь, а таксама іншыя вёскі і гарады, якія былі знішчаны ў гады ВАВ.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў з нагоды 80-годдзя трагедыі ў Хатыні, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.
У гэты дзень у Беларусі ўспамінаюць жыхароў вёскі Хатынь, а таксама тысяч іншых беларускіх вёсак і гарадоў, якія былі сцёрты з зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
"80 гадоў таму вясенні сонечны дзень быў апалены агнём бязлітаснай расправы нацысцкіх карнікаў над мірнымі людзьмі", - адзначыў Лукашэнка ў сваім звароце.
Паводле яго слоў, у кожным кутку Беларусі ёсць гісторыя сваёй Хатыні.
"Балюча ўсведамляць, колькі новых жыццяў так і не з’явілася на свет, колькі дзяцей не пасталела, колькі лёсаў абарвалася з-за вар’яцкіх ідэй, сляпой нянавісці і крывавай жорсткасці", - гаворыцца ў тэксце.
Прэзідэнт адзначыў, што праз столькі гадоў горыч і гнеў ад таго, што адбылося, не сціхаюць.
"Асабліва сёння, калі чума нацызму здабыла паслядоўнікаў сярод наёмнікаў, здраднікаў і злачынцаў і ўшчыльную падабралася да нашых меж", - дадаў ён.
Як заявіў Лукашэнка, для паслядоўнікаў нацызму ў беларусаў ёсць толькі адзін адказ і гэта "дух усенароднага супраціўлення". Беларускі лідар лічыць, што абавязак тых, хто цяпер жыве перад тымі, хто загінуў у гады вайны, – выкрыць вінаватых у масавым генацыдзе і захоўваць памяць аб тых страшных падзеях.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Хатынь стала адной з некалькіх соцень беларускіх вёсак, якія нацысты спалілі разам з насельніцтвам, сярод іх было 75 дзяцей.
Сёння ўпершыню быў абнародаваны дакумент са спіскам жыхароў вёскі Хатынь, знішчаных 80 гадоў таму. У ім прозвішчы загінулых членаў 25 сямей. Самай малодшай ахвяры карнікаў было сем тыдняў.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" быў адкрыты на месцы спаленай вёскі ў ліпені 1969 года. Год таму кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне рэканструяваць комплекс. Рэканструкцыя і стварэнне музея памяці на тэрыторыі комплексу праводзіліся да памятнай сумнай даты – 80-годдзя з дня трагедыі Хатыні, якая адзначаецца ў 2023 годзе.
На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу з’явіўся музей, а таксама пабудаваны праваслаўны храм.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь