Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Год працы: як выглядае мемарыял у Хатыні пасля рэканструкцыі – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў мемарыяльным комплексе правялі маштабную рэканструкцыю, карэспандэнты Sputnik пабывалі ў Хатыні напярэдадні гадавіны трагедыі, каб убачыць, як зараз выглядае самы пранізлівы беларускі мемарыял.
Напярэдадні 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу створаны музей і пабудаваны праваслаўны храм. Акрамя таго, уся тэрыторыя комплексу падверглася абнаўленню.
"Такая глабальная рэканструкцыя Хатыні была праведзена ўпершыню", - расказаў Sputnik майстар будаўніча-мантажных работ Аляксандр Міхальчанка.
На ўсе работы спатрэбіўся амаль год, старыя канструкцыі ў мемарыяльным комплексе мянялі поўнасцю, але ўвесь граніт "ляжыць так, як і ляжаў", падкрэсліў субяседнік.
Рабочыя замянілі падсвятленне мемарыяла, зачысцілі ад моху бетонныя паверхні, фрагменты ўсяго мемарыяла. Таксама абноўлена частка комплексу, дзе знаходзіцца Вечны агонь, – там адшліфаваны медныя пліты, пад імі выкладзена новы фундамент.
Работы па рэканструкцыі закранулі і частку комплексу, дзе знаходзяцца магілы спаленых вёсак. Рэканструкцыі падвергнуўся Вянец Памяці і цэнтральны помнік адзінага жыхара з паміраючым сынам на руках.
Галоўнай задачай будаўнікоў было па максімуме захаваць увесь першапачатковы від комплексу, у адпаведнасці з задачай, агучанай беларускім лідарам год таму: каб не было "ніякага еўрарамонту".
Гадавіна трагедыі Хатыні прыпадае на 22 сакавіка, у гэты дзень 80 гадоў таму карнікі цалкам спалілі вёску разам з яе жыхарамі. Тады загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей.
У ліпені 1969 года на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь". Незадоўга да гадавіны трагедыі карэспандэнт Sputnik паразмаўляў са стваральнікам мемарыяла – вядомым беларускім скульптарам і архітэктарам Валянцінам Занковічам. Эксклюзіўнае інтэрв’ю чытайце ў хуткім часе на нашым сайце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ніякага еўрарамонту – Лукашэнка аб рэканструкцыі Хатыні
У Хатыні пабудуюць праваслаўны храм, упершыню пасля жахлівай трагедыі
Рэканструкцыя "Хатыні" стане Усебеларускай маладзёжнай будоўляй – указ
Стужка навiн
0