Акадэмія кіравання зацвердзіла план набору ў 2023 годзе

Прыёмная кампанія ў гэтую ўстанову вышэйшай адукацыі крыху адрозніваецца ад уступных экзаменаў у іншыя ВНУ.
Sputnik
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі зацвердзіла кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў у 2023 годзе, паведамляецца на сайце ВНУ.
Тэрмін атрымання агульнай вышэйшай адукацыі ў вочнай форме ў гэтай установе складае чатыры гады. Цяпер акадэмія вядзе падрыхтоўку па трох спецыяльнасцях.
У перыяд прыёмнай кампаніі-2023 набор па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права" будзе складаць 110 чалавек: з іх 40 абітурыентаў возьмуць на бюджэт.
Пад спецыяльнасць "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка" рыхтуюць 75 месцаў: 30 на бюджэце і 45 на платным.
У сваю чаргу на "кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" плануюць набраць 50 чалавек: 30 на бюджэтнае навучанне і 20 на платнае.
Акрамя таго, акадэмія будзе набіраць завочнікаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі. Як правіла, гэта тыя, хто ўжо мае адзін дыплом аб вышэйшай адукацыі і плануе працаваць ці ўжо працуе ў кіраўніцкай сферы. У дадзеным выпадку абітурыенты будуць вучыцца па магістарскай адукацыйнай праграме. План прыёму на яе – 60 чалавек, усё за кошт сродкаў дзяржбюджэту.
Прыёмная кампанія ў Акадэмію кіравання крыху адрозніваецца ад уступных экзаменаў у іншыя ВНУ. Акрамя ЦТ, будучым слухачам трэба прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. Установа аб’явіла, што гэты іспыт абітурыенты змогуць праходзіць, пачынаючы з красавіка. Датычыцца гэта толькі тых, хто плануе вучыцца вочна.
Нагадаем, кантрольныя лічбы прыёму ў іншыя ВНУ будуць аб’яўлены да 1 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прыём заявак на навучанне ў Расіі па квотах працягнулі да 2 красавіка
Паступіць у ВНУ МНС можна без экзаменаў – вось спісак спецыяльнасцей
У Беларусі ўпершыню будуць рыхтаваць дзяржаўных аўдытараў