АРІП уводзіць мінімальную суму папаўнення банкаўскага рахунку

Дзяржплатформа плацяжоў "Разлік" (НКФА АРІП) устанавіла ніжнюю мяжу залічэнняў на банкаўскія рахункі.
Sputnik
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карыстальнікі змогуць папаўняць праз АРІП банкаўскія рахункі, уклады і дэпазіты не менш як на 3 рублі за адзін раз, паведамляе нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя АРІП (сістэма "Разлік").
Гэтае новаўвядзенне запрацавала з 21 сакавіка 2023 года.
Праз сістэму "Разлік" у Беларусі ідзе большая частка паўсядзённых бытавых плацяжоў – напрыклад, такіх як аплата паслуг ЖКГ або паслуг мабільнай сувязі, а таксама розных дзяржпошлін. Кліенты АРІП – і фізічныя асобы, і арганізацыі. Платформа працуе з 2008 года, і зараз праз яе можна аплаціць звыш 65,6 тысячы паслуг.
Кампанія была створана Нацбанкам. На дадзены момант арганізацыя не раскрывае даныя аб сваіх акцыянерах. У справаздачы за 2021 год указана, што долямі ў платформе валодаюць Нацбанк, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Прыёрбанк, Белгазпрамбанк і МТБанк. Гэта значыць, сярод уладальнікаў кампаніі ёсць беларускі і расійскі дзяржкапітал, а таксама прыватнікі.
Па выніках трох кварталаў 2022 года прыбытак АРІП склаў 11,6 млн рублёў. Для параўнання: за такі ж перыяд 2021-га было прыкладна 7,2 млн. Фінансавая справаздача за ўвесь мінулы год пакуль што не апублікаваная.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Плацежныя карты "Мир" запрацавалі на Кубе
Эксперты ЕАБР прагназіруюць рост заробкаў у Беларусі
Беларусы з пачатку года купілі валюты больш, чым здалі