МІНСК, 27 сак – Sputnik. У адказ на заходнія санкцыі нашы краіны выпрацавалі сумесныя рашэнні, заявіў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, гэта першае пасяджэнне саюзнага саўміна ў новых геапалітычных рэаліях, што звязана з беспрэцэдэнтна жорсткімі і незаконнымі мерамі знешняга націску на нашы краіны.
"Насуперак намерам асобных заходніх палітыкаў нас не накрылі хвалі эканамічных крызісаў, забяспечаны макраэканамічная стабільнасць і фінансавая ўстойлівасць эканомік Расіі і Беларусі", - канстатаваў кіраўнік беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка асабліва адзначыў, што ў штатным рэжыме функцыянуе прамысловасць, нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці і фарсіруючы імпартазамяшчальныя працэсы.
Пасля чаго дадаў, што ў адказ на заходнія санкцыі нашы краіны выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння, накіраваныя найперш на ўмацаванне патэнцыялу Беларусі і Расіі і далейшае развіццё Саюзнай дзяржавы.
На яго думку, сярод такіх рашэнняў можна назваць прынцыповы пераход на разлікі ў расійскіх рублях, зацвярджэнне формул цэнаўтварэння на энерганосьбіты, узгадненне перспектыўных імпартазамяшчальных праектаў, падпісанне шэрага фундаментальных пагадненняў, у тым ліку аб перавалцы нафтапрадуктаў і знешнегандлёвых грузаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
У Масквы і Мінска вялікая будучыня ў міжнароднай архітэктуры – Мішусцін
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 6 красавіка
Беларусь нарасціла экспарт харчавання ў Расію больш як на 24%
Прампрадпрыемствы Беларусі плануюць нарасціць экспарт у Расію на 10%