Названа дата паслання прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу

Пасланне пройдзе ў традыцыйным фармаце ў Палацы Рэспублікі. Запрошана 2,5 тысячы чалавек.
Sputnik
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Пасланне прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу адбудзецца ў пятніцу, 31 сакавіка, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка.
Мерапрыемства пройдзе ў традыцыйным фармаце ў Палацы Рэспублікі. Запрошана 2,5 тысячы чалавек.
Ігар Сяргеенка падкрэсліў, што мерапрыемства знакавае.
"Прэзідэнт у сваім выступленні вызначае бліжэйшую стратэгію развіцця нашай краіны ва ўмовах дынамічна зменлівай геапалітычнай абстаноўкі", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі.
Паводле яго слоў, у пасланні будзе дадзены адказ на пытанні, якія хвалююць беларусаў, прааналізавана бягучая сітуацыя. Пры падрыхтоўцы дакументаў для паслання Адміністрацыя задзейнічала розныя структуры і падрыхтавала матэрыялы, якія дазваляюць кіраўніку дзяржавы дадаткова прааналізаваць сітуацыю ў краіне і комплексна вызначыць, якая канцэпцыя павінна быць закладзена ў пасланне.
"Прэзідэнт прадаўжае работу над пасланнем, сітуацыя дынамічна мяняецца практычна штодня і гэты дакумент патрабуе пастаяннай актуалізацыі", - рэзюміраваў Сяргеенка.
Папярэдняе пасланне адбылося больш за год таму – 28 студзеня 2022 года. Яно было прысвечана рэферэндуму па Канстытуцыі, абстаноўцы вакол Беларусі і ўведзеным заходнім санкцыям супраць рэспублікі. Да гэтага Аляксандр Лукашэнка звяртаўся да беларускага народа і Нацыянальнага схода 4 жніўня 2020 года – за некалькі дзён перад прэзідэнцкімі выбарамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 6 красавіка
Выбары ў 2024 годзе будуць няпростыя – Лукашэнка
Ніякага безгранічча і парог інфляцыі 7%: Лукашэнка паставіў мэты міністрам