Ніякага безгранічча і парог інфляцыі 7%: Лукашэнка паставіў мэты міністрам

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2023
Падпісацца
Пытанне цэн – адно з галоўных на пасяджэнні Саўміна з удзелам кіраўніка дзяржавы, ён запатрабаваў не дапусціць чарговага "ўсплёску цэн".
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Цэны павінны быць справядлівыя: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Саўміна разабрацца з цэнавым рэгуляваннем і стрымаць інфляцыю.
Ён падкрэсліў, што асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца цэнаўтварэнню і барацьбе з інфляцыяй. І папярэдзіў: такога росту цэн, як было ў мінулым годзе, не павінна паўтарыцца.

"Якімі хочаце спосабамі (манетарнымі, рэгулятарнымі, адміністрацыйнымі), але дамагайцеся, каб, як дамовіліся, трымаць калідор у раёне 7%. Гэта лічба павінна быць чырвонай лініяй, яе павінен разумець бізнес, вытворца і гандаль. Інакш меры будуць прыняты самыя жорсткія", - заявіў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што нельга дапусціць безгранічча, перадае БелТА.

Пры гэтым асартымент тавараў, як адзначыў беларускі лідар, таксама не павінен пацярпець – ад прадуктаў харчавання да медыкаментаў і гаспадарчых тавараў. Ён паставіў задачы міністэрствам забяспечыць бесперабойныя пастаўкі такой прадукцыі.
Акрамя таго, прэзідэнт адзначыў: нельга забываць аб павышэнні ўзроўню жыцця людзей.
"Гэта сацыяльны кантракт улады з народам. Прыярытэтнымі напрамкамі для нас былі і застаюцца павышэнне зарплаты бюджэтнікаў і ваенных, падтрымка сямей з дзецьмі і пенсіянераў. Як, увогуле, і было ў 2022 годзе, калі на гэтыя мэты выдзелілі 32 мільярды рублёў (або на 3 мільярды больш, чым у 2021-м). Як бы ні было цяжка, на гэта грошы дзяржава павінна адшукаць", - запатрабаваў Лукашэнка.

Двухзначная інфляцыя

Паводле звестак Белстата, інфляцыя ў студзені 2023 года склала 12%. Рост цэн на прадукты склаў 13,6%, нехарчовыя тавары – 12,8%, паслугі – 8,3%.
Сярод прадуктаў харчавання за студзень больш за ўсё падскочыла ў кошце агародніна – 6,8%. Нават садавіна, якая ў Беларусі не расце, стала даражэй на 5,5%. Алкаголь стаў даражэйшым на 3%.
У той жа час у краіне патаннеў на 0,7% абутак, на 0,2% – паслугі паветранага транспарту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Цэны пакусваюцца: Галоўчанка растлумачыў, як зрабіць агародніну танней
Снапкоў прапанаваў распрацаваць механізмы справядлівага фарміравання цэн
Лукашэнка: цэнаўтварэнне – аснова справядлівага свету ў Беларусі
Стужка навiн
0