Беларускія вучоныя вернуцца да распрацоўкі мабільных АЭС

У 1970-х у Беларусі было выпушчана два камплекты перасовачнай атамнай станцыі, адзін нават паспеў прайсці выпрабаванні, аднак пасля катастрофы ў Чарнобылі яны былі знішчаны.
Sputnik
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Навукоўцы з Беларусі вернуцца да распрацоўкі мабільных АЭС, заявіў журналістам старшыня прэзідыума Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Так, ёсць ідэя вярнуцца да стварэння мабільных ядзерных станцый. Дакументацыя захавалася, група створана, ідзе праца над аднаўленнем унікальнай вынаходкі", - сказаў ён падчас цырымоніі адкрыцця філіяла Курчатаўскага інстытута ў Мінску.
Ён падкрэсліў, што Савецкі Саюз быў першым у свеце па стварэнні такіх ядзерных установак, і "ёсць надзея, што ў бліжэйшы час мы іх таксама адновім з дапамогай Курчатаўскага інстытута".
Праект мабільнай АЭС "Памир" быў упершыню рэалізаваны ў Беларусі на базе Інстытута ядзернай энергетыкі (цяпер – Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны") у 1970-х гадах. Усяго было выпушчана два камплекты перасовачнай атамнай станцыі, адзін нават паспеў прайсці выпрабаванні.
Аднак пасля катастрофы на Чарнобыльскай станцыі насельніцтва ахапіла радыяфобія, у выніку абедзве ўстаноўкі былі поўнасцю знішчаны, а некаторыя часткі корпуса былі закладзены на доўгачасовае захоўванне ў радыеактыўным сховішчы пад Мінскам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Філіял Курчатаўскага інстытута адкрыўся ў Мінску
Другі блок БелАЭС паўнацэнна пачне працаваць у кастрычніку 2023 года
"Росатом" пачаў пастаўку паліва на БелАЭС па двухбаковым кантракце