Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Захарава назвала рашэнне МАК эксперыментам над сутнасцю чалавека

Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС заклікала ўсе дзяржавы і іх грамадзян супрацьстаяць падобным "нацыяналістычным" тэндэнцыям.
Sputnik
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па ўвядзенні абмежаванняў на допуск расійскіх спартсменаў з’яўляецца праявай нацыяналізму і "эксперыментам над чалавечнасцю". Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
28 сакавіка ў Лазане адбылося пасяджэнне выканкама МАК. Паводле яго вынікаў, быў прыняты шэраг рэкамендацый па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў. Так, беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць спецаперацыю ва Украіне, могуць выступаць на турнірах, але толькі ў нейтральным статусе. Таксама МАК рэкамендаваў не дапускаць да стартаў спартсменаў, якія маюць дачыненне да ўзброеных сіл або органаў бяспекі. Акрамя таго, каманды з Расіі і Беларусі, згодна з рэкамендацыяй, не разглядаюцца як удзельнікі спаборніцтваў у гульнявых відах.
"Гэта нацыяналізм, ксенафобія, нянавісць па этнічных, культурных, рэлігійных і іншых матывах ужо на практыцы, але не практыцы маргінальных груп, якія знаходзяцца па-за законам, па-за мараллю і выгнаны з грамадства, а тое, што вызнаюць арганізацыі і структуры, якія з’яўляюцца флагманамі грамадскага міжнароднага жыцця", - сказала Захарава ў эфіры радыё Sputnik.
Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС выступіла з заклікам да ўсіх дзяржаў і іх грамадзян супрацьстаяць падобным "нацыяналістычным" тэндэнцыям. Захарава ўпэўнена ў небяспецы такіх плыней, што ў выніку можа закрануць значна шырэйшыя групы людзей, а не толькі спартсменаў і расіян.
"Гэта не пра медалі гісторыя, гэта пра эксперыменты над нашай чалавечнасцю, гэта эксперыменты над сутнасцю чалавека", - дадала Захарава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Міністр спорту РФ Матыцын абвінаваціў МАК у антыгуманнасці
Каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах – МАК
Бах выказаўся аб планах вярнуць беларусаў і расіян на спаборніцтвы