МІНСК, 31 сак – Sputnik. Такі спорт нам не патрэбен, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, каменціруючы рашэнне МАК пакінуць у сіле санкцыі ў дачыненні да беларускіх спартсменаў.
"Гэта не спорт, гэта ўжо напрамак палітыкі. І нават не палітыкі, гэта ўжо напрамак вайны. Вы ведаеце, хто гэта задумаў і чаму гэта адбываецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар падкрэсліў, што міжнародныя арганізацыі, якія маюць вялікі ўплыў у тым ліку ў сферы спорту і "кіруюць сёння ўсім, ужо абгаўняліся".
"Яны наскокваюць на сваіх, на чужых... І ўсе баяцца, усе дрыжаць", - звярнуў увагу прэзідэнт.
Нагадаем, раней на гэтым тыдні ў Лазане адбылося пасяджэнне выканкама МАК. Па яго выніках міжнародным федэрацыям было рэкамендавана дапускаць да спаборніцтваў атлетаў, якія не падтрымалі спецаперацыю ва Украіне, але ў нейтральным статусе. Каманды з Беларусі і Расіі прапанавана не разглядаць у якасці ўдзельнікаў у гульнявых відах спорту. Што да летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе, то, паводле слоў прэзідэнта МАК Томаса Баха, рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята пазней.
Дапамагчы спартсменам
Лукашэнка сказаў, што нядаўна сачыў за спаборніцтвамі па біятлоне, плаванні і хакеі, дзе ўдзельнічалі беларускія спартсмены. На яго думку, нават нягледзячы на абмежаванні Захаду ўдзельнічаць у сусветных турнірах, беларусам ёсць дзе спаборнічаць і паказваць вынікі.
"Спаборнічайцеся, для спартсменаў ёсць развіццё. У хакей гуляць? Гуляюць у КХЛ, толькі ніяк вы не можаце там пераступіць першы бар'ер плэй-оф. Учора мне паабяцалі, што ў наступным годзе дакладна пераступім. Ну мне кожны год так абяцаюць. Таму што тычыцца спорту, у нас ёсць куды рухацца. Мы можам удзельнічаць і ўдзельнічаем у многіх спаборніцтвах", - растлумачыў ён.
Лукашэнка акцэнтаваў, што ні ў Расіі, ні ў Беларусі няма ніводнага спартсмена, які падтрымлівае канфлікт ва Украіне. Аднак у МАК і іншых структурах гэтага не бачаць.
"Але мы павінны змагацца, каб дапамагчы нашым спартсменам", - рэзюміраваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Захарава назвала рашэнне МАК эксперыментам над сутнасцю чалавека
Міністр спорту РФ Матыцын абвінаваціў МАК у антыгуманнасці
Каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах – МАК