Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка паабяцаў пахудзець падчас свайго паслання Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, чалавецтва плаўна вядуць да новага свету, у якім будуць мільярды лішніх людзей: бяспраўных, галодных, жабракоў, нібы свабодных у розных лібералістычных праявах.
"Людзі гэта адчуваюць і выходзяць на вуліцы, як гэта адбываецца на Захадзе, у прыватнасці, у Францыі зараз. Такія дзяржавы, як Беларусь – раздражняльнік, пагроза такому праекту, таму што ідзем сваёй дарогай, дзе спрабуем падтрымаць свой народ, сваіх працоўных. У Беларусі, хто хоча, той працуе і зарабляе", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён канстатаваў, што ўсе хочуць мець вялікую зарплату, але тут шмат залежыць і ад кампетэнцый самога работніка. Беларускі лідар прывёў у прыклад ахову здароўя, дзе спецыялісты высокага ўзроўню атрымліваюць за гэта добрыя грошы.
"Зарплата павінна быць зароблена. Гэта справядлівы падыход", - дадаў прэзідэнт.
Пасля чаго закрануў тэму цэнаўтварэння, падкрэсліўшы правільнасць свайго рашэння па рэгуляванні кошту тавараў.
"Рухнем, прабачыце мяне, жраць будзе няма чаго, заўтра ўсе схуднеюць так, што будзе скура і косці. Хто схуднеў?" - пасля гэтага пытання ў зале павісла цішыня, прэзідэнт прапанаваў паглядзець на яго.
У зале пачуліся апладысменты і смех. "А чаго вы апладзіруеце? Што я не худзею? Я займуся гэтым", - паабяцаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%
Эксперты ЕАБР прагназіруюць рост заробкаў у Беларусі
Гандлёвыя сеткі і МАРГ працягнулі дагавор аб сацыяльных скідках
Гэта рэкорд: сярэдні заробак у Беларусі вырас у снежні на $100
Экспарт "малочкі" з Беларусі вырас, нягледзячы на санкцыі – Мінсельгасхарч