https://bel.sputnik.by/20230310/tseny--belarus-za-god-vyrasl-na-117-1073112876.html
Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%
Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%
Sputnik Беларусь
Толькі са студзеня па люты цэны на тавары і паслугі ў рэспубліцы выраслі на 1,3%, паводле афіцыйных даных. 10.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-10T17:46+0300
2023-03-10T17:46+0300
2023-03-10T17:46+0300
цэны і кошты
тавар
паслуга
агародніна
інфляцыя
белстат
эканоміка
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/14/1047439288_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_7b06877a213c364510b20890a66cfdcf.jpg
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лютым у параўнанні са студзенем склаў 101,3%, такія даныя прыводзіць Белстат.Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у параўнанні са снежнем мінулага года цэны на тавары і паслугі выраслі роўна на 2%. Пры гэтым у гадавым выражэнні гэтая лічба складае 11,7%.Харчовыя тавары сталі даражэй у лютым на 2,3%, нехарчовыя тавары – 0,7%, а паслугі падскочылі ў цане на 3,4%.Больш за ўсё, паводле даных Белстата, у цане за люты вырасла агародніна – адразу на 10,6%. Следам ідуць алкагольныя напоі – 4,6%. З невялікім адставаннем садавіна – 3,6%. Пры гэтым крупы і бабовыя патаннелі на 1,5%.Сярод нехарчовых тавараў лідарам па росту кошту стала мэбля – 1,2%. Мыйныя сродкі падаражэлі на 0,8%, а друкаваныя выданні – 0,7%. Парфумерыя ўпала ў кошце на 1,3%.Турыстычныя паслугі ў Беларусі за люты падскочылі ў цане на 8,8%. Жыроўка стала цяжэй на 6,6%, а лятаць самалётамі стала даражэй на 3,9%. Затое на цягніку стала танней ездзіць ажно на 0,7%.У мінулым годзе цэны на тавары і паслугі ў сярэднім выраслі на 12,8%. Пры гэтым гадавое заданне ўлад было ўдвая меншае. У 2023 годзе беларускія ўлады паставілі перад сабой амбіцыйную задачу – утрымаць інфляцыю ў адназначных лічбах. У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця закладзены калідор 7-8%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/14/1047439288_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_f74dface1a2068fe2e819c004df460b7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, тавар, паслуга, агародніна, інфляцыя, белстат, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
цэны і кошты, тавар, паслуга, агародніна, інфляцыя, белстат, эканоміка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%
Толькі са студзеня па люты цэны на тавары і паслугі ў рэспубліцы выраслі на 1,3%, паводле афіцыйных даных.
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лютым у параўнанні са студзенем склаў 101,3%, такія даныя прыводзіць Белстат.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у параўнанні са снежнем мінулага года цэны на тавары і паслугі выраслі роўна на 2%. Пры гэтым у гадавым выражэнні гэтая лічба складае 11,7%.
Харчовыя тавары сталі даражэй у лютым на 2,3%, нехарчовыя тавары – 0,7%, а паслугі падскочылі ў цане на 3,4%.
Больш за ўсё, паводле даных Белстата, у цане за люты вырасла агародніна – адразу на 10,6%. Следам ідуць алкагольныя напоі – 4,6%. З невялікім адставаннем садавіна – 3,6%. Пры гэтым крупы і бабовыя патаннелі на 1,5%.
Сярод нехарчовых тавараў лідарам па росту кошту стала мэбля – 1,2%. Мыйныя сродкі падаражэлі на 0,8%, а друкаваныя выданні – 0,7%. Парфумерыя ўпала ў кошце на 1,3%.
Турыстычныя паслугі ў Беларусі за люты падскочылі ў цане на 8,8%. Жыроўка стала цяжэй на 6,6%, а лятаць самалётамі стала даражэй на 3,9%. Затое на цягніку стала танней ездзіць ажно на 0,7%.
У мінулым годзе цэны на тавары і паслугі ў сярэднім выраслі на 12,8%. Пры гэтым гадавое заданне ўлад было ўдвая меншае. У 2023 годзе беларускія ўлады паставілі перад сабой амбіцыйную задачу – утрымаць інфляцыю ў адназначных лічбах. У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця закладзены калідор 7-8%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь