https://bel.sputnik.by/20230129/geta-rekord-syaredn-zarobak-u-belarus-vyras-u-snezhn-na-100-1071608819.html
Гэта рэкорд: сярэдні заробак у Беларусі вырас у снежні на $100
Гэта рэкорд: сярэдні заробак у Беларусі вырас у снежні на $100
Sputnik Беларусь
Такое рэзкае павышэнне можа тлумачыцца тым, што прадпрыемствы і арганізацыі выплацілі сваім супрацоўнікам у снежні выніковыя прэміі. 29.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-29T10:52+0300
2023-01-29T10:52+0300
2023-07-25T17:55+0300
зарплата
грамадства
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_0:98:3000:1786_1920x0_80_0_0_e421c55a4f129fda13ab8818f352250d.jpg
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў апошнім месяцы мінулага года склала 1 915,6 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.Гэта афіцыйныя даныя аб намінальнай налічанай зарплаце – гэта значыць да выліку падаткаў (13% падаходны і 1% у ФЗСН).Месяцам раней, у лістападзе 2022-га, сярэдні заробак складаў 1 648,2 рубля. Такім чынам, снежаньскае павышэнне склала 267 рублёў з капейкамі (ці амаль 100 долараў па курсе Нацбанка на 27 студзеня 2023 года - Sputnik). Такая розніца можа тлумачыцца тым, што прадпрыемствы і арганізацыі выплацілі сваім супрацоўнікам у снежні выніковыя прэміі.Самая вялікая – у Мінску, самая маленькая – у МагілёвеЗгодна з інфаграфікай, якую таксама апублікаваў Белстат, самы вялікі заробак у снежні быў у Мінску – 2 728 рублёў (больш за 1 000 долараў). Гэта амаль на 500 рублёў болей, чым у лістападзе.Следам з вялікім адрывам ідзе Мінская вобласць – 1 879,7 рубля (у лістападзе 1 644,4). Затым Брэсцкі рэгіён – 1 710,2 рубля (1 470,6), Гомельскі – 1 690,2 рубля (1 484,8), Гродзенскі – 1 681,9 рубля (1 490,9), Віцебскі – 1 579,3 рубля (1 392,2) і Магілёўскі – 1 508,3 рубля (1360,4).Ёсць заробкі і па 5,5 тысячыАдна з самых вялікіх снежаньскіх зарплат была ў тых, хто займаецца фінансавай і страхавой дзейнасцю, – 3 308,5 рубля. У сферы навукі і тэхнікі сярэдняя ЗП склала 2 663,3 рублі.У прамысловасці, будаўніцтве, транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці заробкі былі такія – 2 168,8 рубля, 1 943 рубля і 1 970,1 рубля.У аптовым-рознічным гандлі, а таксама ў сферы аўта- і мотарамонту супрацоўнікі атрымалі ў раёне 1 740 рублёў. Тыя, хто працуе ў гасцінічным бізнесе і сферы паслуг, зарабілі ў сярэднім 1 388,8 рубля.У самых "адчувальных" галінах – ахове здароўя і адукацыі – зарплаты таксама выраслі: 1 489,9 рубля і 1 236,2 рубля адпаведна.Самая вялікая ЗП традыцыйна ў сферы IT – 5 528,1 рубля.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103054/91/1030549118_499:0:3000:1876_1920x0_80_0_0_23f21403c58a1e42feec39d7f91f8591.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны
зарплата, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны
Гэта рэкорд: сярэдні заробак у Беларусі вырас у снежні на $100
10:52 29.01.2023 (абноўлена: 17:55 25.07.2023) Такое рэзкае павышэнне можа тлумачыцца тым, што прадпрыемствы і арганізацыі выплацілі сваім супрацоўнікам у снежні выніковыя прэміі.
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Сярэдняя заработная плата ў Беларусі ў апошнім месяцы мінулага года склала 1 915,6 рубля, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.
Гэта афіцыйныя даныя аб намінальнай налічанай зарплаце – гэта значыць да выліку падаткаў (13% падаходны і 1% у ФЗСН).
Месяцам раней, у лістападзе 2022-га, сярэдні заробак складаў 1 648,2 рубля. Такім чынам, снежаньскае павышэнне склала 267 рублёў з капейкамі (ці амаль 100 долараў па курсе Нацбанка на 27 студзеня 2023 года - Sputnik). Такая розніца можа тлумачыцца тым, што прадпрыемствы і арганізацыі выплацілі сваім супрацоўнікам у снежні выніковыя прэміі.
Самая вялікая – у Мінску, самая маленькая – у Магілёве
Згодна з інфаграфікай, якую таксама апублікаваў Белстат, самы вялікі заробак у снежні быў у Мінску – 2 728 рублёў (больш за 1 000 долараў). Гэта амаль на 500 рублёў болей, чым у лістападзе.
Следам з вялікім адрывам ідзе Мінская вобласць – 1 879,7 рубля (у лістападзе 1 644,4). Затым Брэсцкі рэгіён – 1 710,2 рубля (1 470,6), Гомельскі – 1 690,2 рубля (1 484,8), Гродзенскі – 1 681,9 рубля (1 490,9), Віцебскі – 1 579,3 рубля (1 392,2) і Магілёўскі – 1 508,3 рубля (1360,4).
Ёсць заробкі і па 5,5 тысячы
Адна з самых вялікіх снежаньскіх зарплат была ў тых, хто займаецца фінансавай і страхавой дзейнасцю, – 3 308,5 рубля. У сферы навукі і тэхнікі сярэдняя ЗП склала 2 663,3 рублі.
У прамысловасці, будаўніцтве, транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасці заробкі былі такія – 2 168,8 рубля, 1 943 рубля і 1 970,1 рубля.
У аптовым-рознічным гандлі, а таксама ў сферы аўта- і мотарамонту супрацоўнікі атрымалі ў раёне 1 740 рублёў. Тыя, хто працуе ў гасцінічным бізнесе і сферы паслуг, зарабілі ў сярэднім 1 388,8 рубля.
У самых "адчувальных" галінах – ахове здароўя і адукацыі – зарплаты таксама выраслі: 1 489,9 рубля і 1 236,2 рубля адпаведна.
Самая вялікая ЗП традыцыйна ў сферы IT – 5 528,1 рубля.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь