МІНСК, 3 кра – Sputnik. Працэдура перадачы ў Расію прыгаворанай у Беларусі да шасці гадоў пазбаўлення волі расіянкі Сафіі Сапегі запушчана, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на адваката дзяўчыны.
"Хадайніцтва аб яе пераводзе (у Расію) пададзена ў Мінюст РФ, працэс запушчаны. Па тэрмінах – без каментарыяў", - цытуе агенцтва Антона Гашынскага.
Сям'я Сафіі Сапегі пакуль што не каменціруе інфармацыю аб яе магчымай экстрадыцыі ў Расію.
"Я нічога не магу сказаць на гэты момант, у нас няма ніякай інфармацыі, і ніякіх афіцыйных папер з гэтай нагоды", - заявіў Sputnik у панядзелак па тэлефоне айчым Сапегі Сяргей Дудзіч. Ад іншых каментарыяў ён адмовіўся, таксама ён не адказаў на пытанне аб тым, ці запытала сям'я сустрэчу з Сафіяй.
Нагадаем, напярэдадні з’явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію. Маці дзяўчыны і яе біялагічны бацька звярнуліся з хадайніцтвам аб яе пераводзе ў Расію ў Мінюст РФ, і сама дзяўчына, і беларускі бок далі на гэта згоду.
У пасольстве РФ у Беларусі Sputnik паведамілі, што расійскія дыпламаты працягваюць працаваць па справе Сафіі Сапегі, узаемадзейнічаюць з яе адвакатам і беларускім бокам і чакаюць чарговай сустрэчы з ёй.
Справа Сапегі
Сафію Сапегу знялі з самалёта, калі яна і адміністратар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч ляцелі з Афінаў у Вільнюс. У дачыненні да Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Суд над Пратасевічам ідзе ў Мінску.
Сапега, якая вяла прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкі Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі", атрымала 6 гадоў пазбаўлення волі за тое, што зліла ў сетку дадзеныя соцень сілавікоў, пракурораў, журналістаў. Суд над ёй праходзіў у Гродне, у закрытым рэжыме. Яна прызнала віну і супрацоўнічала са следствам.
У сакавіку Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс Сафію Сапегу ў "тэрарыстычны" спісак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Асуджаную расіянку Сапегу ўнеслі ў тэрарыстычны спісак КДБ Беларусі
Лаўроў пракаменціраваў сітуацыю з Сафіяй Сапегай
Прыгавор расіянцы Сапезе набыў законную моц