Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін: Расія і Беларусь вырашаць няўзгодненыя пытанні на ВДС

Расійскі прэзідэнт запэўніў, што ўрады і парламенты дзвюх краін актыўна папрацавалі і падрыхтавалі сустрэчу ўдзельнікаў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 6 кра – Sputnik. Удзельнікі пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы сабраліся пераважна для таго, каб зафіксаваць вынікі праведзенай работы, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Урады і парламенты актыўна папрацавалі, падрыхтаваўшы нашу сённяшнюю сустрэчу… Калі і будуць нейкія пытанні, да гэтага часу яшчэ не ўзгодненыя, хоць я такіх не бачу, але калі нешта ўзнікне падчас жывых зносін і рэальнай працы, то мы, безумоўна, як гэта і заўсёды было ў практыцы нашай сумеснай дзейнасці, узгоднім і знойдзем прымальныя для абодвух бакоў рашэнні", - адзначыў Пуцін.
У пасяджэнні ВДС удзельнічае прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які прыбыў у Маскву напярэдадні, 5 красавіка. У той дзень прайшлі перагаворы лідараў дзвюх краін. Іх зносіны зацягнуліся далёка за поўнач.
Паводле слоў Лукашэнкі, гэта былі "фундаментальныя перагаворы". На іх абмяркоўваліся пытанні "закрытага характару". У тым ліку, яны датычыліся бяспекі, развіцця ваенна-прамысловага комплексу і абароны.
На ВДС 6 красавіка прыбыў таксама прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. Ён станоўча ацаніў той факт, што Мінск і Масква зафіксавалі цану на газ на тры гады.
ВДС – гэта вышэйшы орган Саюзнай дзяржавы. Туды ўваходзяць прэзідэнты, прэм’ер-міністры, спікеры парламентаў. Гэты орган, напрыклад, зацвярджае саюзны бюджэт, а таксама вырашае іншыя прынцыповыя пытанні інтэграцыйнага аб’яднання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка і Пуцін удзельнічаюць у пасяджэнні ВДС – відэа
Лукашэнка выказаўся аб неабходнасці стварыць саюзны медыяхолдынг
Лукашэнка: саюзныя праграмы з РФ выкананыя на 80%