Беларускую лацінку ў найменнях геаграфічных аб’ектаў адмянілі

Новы дакумент дазваляе выкарыстоўваць пры перакладзе тапоніма алфавіт канкрэтнай замежнай мовы, на якую трэба перадаць гэтую назву, а не ўніверсальную нацыянальную лацінку.
Sputnik
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Лацінка з надрадковымі дыякрытычнымі знакамі скасавана ў Беларусі як асноўны варыянт транслітарацыі тапонімаў, вынікае з афіцыйна апублікаванай пастановы Дзяржкаммаёмасці Беларусі.
Дакумент адмяняе старую інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў літарамі лацінскага алфавіта, якая была прынята ў 2000 годзе, а затым мянялася ў 2006 і 2007 гадах. Новая інструкцыя пачала дзейнічаць з 5 красавіка.
Цяпер прынцыпы транслітарацыі набліжаны да класічнай лацінскай арфаграфіі, тады як ранейшыя правілы абапіраліся на традыцыю заходнеславянскіх і ўсходнебалтыйскіх моў. Папярэдні варыянт адрозніваўся тым, што выкарыстоўваліся лацінскія літары з дыякрытычнымі (надрадковымі) знакамі. Да прыкладу, кірылічная "ж" перадавалася як "ž".
Таксама ў новай рэдакцыі не падкрэсліваецца, што літара "г" у беларускай мае на ўвазе заднемоўны гук. У лацінскай версіі яе будуць перадаваць як "g", а не "h". Літара "ў" перадаецца як "w", а не "ǔ".
Акрамя таго, у новых правілах ёсць і беларускі афіцыйны варыянт транслітарацыі тапонімаў на лацінскі алфавіт з рускай мовы. Прычым, калі пераклад беларускіх тапонімаў робіцца для міжнароднага карыстання, то для транслітарацыі бяруць выключна беларускамоўны варыянт.
Новаўвядзенне правіл і ў тым, што можна транслітарыраваць па інструкцыі. Але, калі трэба перавесці геаграфічную назву на пэўную мову, то выкарыстоўваюцца менавіта алфавіт гэтай мовы і правілы, устаноўленыя дзяржавамі, якія карыстаюцца гэтай мовай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Тэст: якога роду назоўнік?
Палякоў: "Фуд Сити" ў Маскве можна назваць "Пищеградом"
Бружмель або фатэль: адгадайце значэнне беларускіх слоў