Перадвелікодны тыдзень: праваслаўныя вернікі ўспамінаюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста

Кожны дзень Перадвелікоднай Сядміцы называецца Вялікім і прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Збавіцеля.
Sputnik
Перадвелікодная Сядміца, якая папярэднічае Вялікадню, пачалася ў праваслаўных.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ў гэтым годзе праваслаўны свет адзначае 16 красавіка.
Перадвелікодны тыдзень лічыцца асаблівым перыядам літургічнага года, а таксама ў жыцці кожнага праваслаўнага верніка. Падчас Перадвелікоднай Сядміцы царква загадвае выконваць самы строгі пост, а ў пятніцу, калі Збавіцель быў распяты і памёр, у храмах нават не служыцца Боская літургія.
Згодна з кананічнымі патрабаваннямі, кожны дзень тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. Вернікі дзень за днём, прыходзячы ў храмы, па сутнасці, пражываюць разам з Ісусам Яго апошнія дні.
Кожны дзень Перадвелікоднай Сядміцы называецца Вялікім.

Вялікі панядзелак

У гэты дзень царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся.
Акрамя гэтага ў Вялікі панядзелак пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.
Малебен на пачатак чыну міраварэння

Вялікі аўторак

У гэты дзень успамінаюцца падзеі, калі Хрыстос прыйшоў у Іерусалімскі храм і шмат прапаведаваў. Лічыцца, што менавіта тады першасвяшчэннікі ўпершыню задумаліся аб Яго забойстве.

Вялікая серада

У гэты дзень чытаецца пісанне аб тым, калі Іуда вырашыўся здрадзіць Хрысту за 30 сярэбранікаў. У той час гэтай сумы хапіла для таго, каб купіць невялікі ўчастак зямлі ў наваколлях Іерусаліма.

Вялікі чацвер

У гэты дзень успамінаецца найважнейшая евангельская падзея – Тайная вячэра, падчас якой Збавіцель устанавіў Таінства Новага запавету – Еўхарыстыі.
У Вялікі Чацвер усе праваслаўныя павінны прычасціцца Святых Хрыстовых Таінстваў. Акрамя гэтага, у храмах у гэты дзень здзяйсняецца Чын абмывання ног, яго здзяйсняе архірэй – па прыкладзе таго, як Хрыстос абмыў ногі сваім 12 вучням.

Вялікая пятніца

Гэта самы журботны дзень літургічнага года, ён прысвечаны ўспаміну асуджэння на смерць, Хрэсных пакут і смерці Збавіцеля.
Велікодная паштоўка з Вены

Вялікая субота

У гэты дзень царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста, знаходжанне цела ў магіле, сашэсце душою ў пекла для абвяшчэння там перамогі над смерцю і збавення душ. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, гэты час лічыцца асабліва радасным. Велікоднае богаслужэнне пачынаецца ў ноч з суботы на нядзелю, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. У гэты дзень у храмах асвячаюць велікодныя стравы.

Вялікдзень

Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае праваслаўнае свята. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і кулічы.
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне – самае галоўнае праваслаўнае свята
Затым надыходзіць Светлая Сядміца, калі у храмах будуць служыць святочныя літургіі.
Таксама на Sputnik:
Час не хварэць, або Поснае смакоцце супраць ліхаманкі
Далоў скаромнае, або Нашы стравы ў Вялікі пост
Памятка поснікам: чым замяніць скаромныя прадукты