МІНСК, 13 кра – Sputnik. Кемераўская вобласць (Кузбас) мае намер прыцягваць турпатокі з Беларусі, паведаміў карэспандэнту Sputnik намеснік дырэктара Агенцтва па турызме Кузбаса Аляксандр Баранаў.
"Мы плануем запусціць групавыя туры з Беларусі на нашыя гарналыжныя курорты", - распавёў прадстаўнік агенцтва.
У тым ліку, для гэтага ў мінулым годзе былі заключаны пагадненні з Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі і дзяржаўнай кампаніяй "Беларустурыст".
Па даных улад Кемераўскай вобласці, за мінулы зімовы сезон Кузбас наведалі 2 млн турыстаў. Асноўны напрамак – горны субрэгіён на поўдні вобласці – Шорыя. Таксама туды ездзяць у гарналыжныя туры. Дзякуючы клімату, катацца на схілах можна нават у маі.
Ёсць і варыянты летняга турызму для аматараў дзікай прыроды. Напрыклад, гэта пешыя паходы па Кузнецкім Алатау (нагор’е на ўсходзе рэгіёна). Прапануюцца і сумешчаныя туры: Горная Шорыя, Горны Алтай, Хакасія і Тува.
Як правіла, усе маршруты пачынаюцца з самага вялікага горада паўднёвай частцы вобласці – Новакузнецка. На дадзены момант туды пакуль што няма прамых авіярэйсаў з Мінска. Таму турыстам прапануюць лятаць праз Маскву ці Санкт-Пецярбург з перасадкай.
Кузбас і Беларусь
Раней Кузбас быў вядомы толькі як эканамічны партнёр Беларусі. Напрыклад, туды пастаўляюцца кар’ерныя самазвалы БелАЗ. У мінулым годзе ў горад Кісялеўск адправілі самазвал, які не мае аналагаў у свеце і працуе на прыродным газе.
У апошні час Беларусь пачала развіваць супрацоўніцтва з гэтым сібірскім рэгіёнам у спартыўнай і іншых гуманітарных сферах. Не так даўно ў Кузбасе прайшлі II зімовыя Міжнародныя спартыўныя гульні "Дети Азии", на якую была дапушчана і беларуская каманда – 68 юных атлетаў.
Яны заваявалі 11 медалёў: адзін залаты, пяць сярэбраных і пяць бронзавых. Найлепшы вынік паказала Паліна Сівец, якая ўзяла першае месца на канькабежных гонках (3 тыс метраў).
Кузбас быў утвораны як самастойны рэгіён у 1943 годзе. У асноўным ён займае тэрыторыю Кузнецкага вугальнага басейна. Кемераўскую вобласць неаднаразова наведваў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. У лютым ён пабываў там на гульнях "Дети Азии".
Беларусь пастаўляе ў Кемераўскую вобласць не толькі БелАЗы, але і абсталяванне, прадукты харчавання і сельскагаспадарчую сыравіну. Кузбас традыцыйна прадае на экспарт вугаль, але ў 2022 годзе губернатар вобласці Сяргей Цывілёў заявіў, што ёсць планы паставак дзікаросаў на беларускі рынак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Частату авіярэйсаў Ніжні Ноўгарад – Мінск могуць павялічыць
Турыстычны патэнцыял Беларусі і Расіі: стан і перспектывы
Колькасць тураператараў у Беларусі можа скараціцца на 20 працэнтаў