Білеты на электрычку са скідкай пенсіянеры змогуць купляць з 1 мая

Для пакупкі білета са скідкай, трэба прад’явіць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсіённага пасведчання.
Sputnik
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Беларуская чыгунка ўводзіць з 1 мая прывычную для пенсіянераў скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі ў кантакт-цэнтры БЧ.
Сезонная льгота пры куплі білета, як і ў папярэднія гады складзе 50%. Яна абумоўлена пачаткам сельскагаспадарчых работ і будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка.
Нагадаем, такая скідка ўпершыню пачала дзейнічаць для беларускіх пенсіянераў у 2011 годзе. Купіць білет за палову кошту можна будзе толькі на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-клас. На цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама гарадскіх ліній ільгота не распаўсюджваецца.
У БЧ нагадалі, што для набыцця білета са скідкай трэба прад’явіць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсіённага пасведчання. Акрамя таго, гэты дакумент трэба будзе мець пры сабе і ў цягніку.
Пенсіянеры таксама могуць аформіць ільготныя праязныя ў білетных касах, тэрміналах самаабслугоўвання, на сайце "чыгункі" або ў мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік".

Дадатковыя цягнікі на майскія святы

Раней БЧ прыняла рашэнне на майскія святы павялічыць колькасць цягнікоў, якія курсіруюць па папулярных напрамках. Так, дадаткова будуць ездзіць больш за 250 чыгуначных саставаў.
Дадатковыя цягнікі прызначаны ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. У БЧ адзначылі, што ёсць высокі попыт на цягнікі ў напрамку Брэста, Гомеля, Віцебска, Гродна, Магілёва, Пінска, Оршы, Крычава, Камунараў.
Што тычыцца міжнародных маршрутаў (цягнікі з Беларусі ездзяць толькі ў Расію), самымі папулярнымі на вясеннія святы сталі Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург, Брэст – Масква, Полацк – Масква, Смаленск – Санкт-Пецярбург.
Цягнікі па гэтых маршрутах будуць хадзіць часцей, чым звычайна, з 29 красавіка па 10 мая.
У прэс-службе беларускай "чыгункі" дадалі, што ў залежнасці ад попыту можа быць павялічана колькасць месцаў у вагонах рэгулярных цягнікоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка павялічыў пенсіённы бюджэт Беларусі
Колькі беларусаў падтрымлівае асабістае накапленне пенсіі, падлічыў Нацбанк
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу