Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Расія паставіць у Беларусь цялежкі для вытворчасці вагонаў

Плануецца, што чыгуначныя вагоны на расійскай базе будуць вырабляць у Магілёве, бакі ўжо падпісалі ліцэнзійнае пагадненне.
Sputnik
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Магілёўскі вагонабудаўнічы завод будзе збіраць вагоны на цялежках, якія паставіць "Объединенная вагонная компания" ("ОВК"), паведаміла прэс-служба расійскага прадпрыемства.

"ОВК" і Магілёўскі вагонабудаўнічы завод (МВЗ, Беларусь) падпісалі ліцэнзійнае пагадненне на асваенне вытворчасці грузавых вагонаў на цялежках 18-9855 з восевай нагрузкай 25 т з тэрмінам на 10 гадоў", - гаворыцца ў паведамленні "ОВК".

Расійская кампанія забяспечыць пастаўку камплектаў у Беларусь і акажа неабходную дапамогу. Беларускі бок арганізуе вытворчыя выпрабаванні, зборку і ўстаноўку цялежак пад уласныя кузавы.
Прыкладна 10 гадоў таму магілёўскае прадпрыемства ўжо асвойвала вытворчасць грузавых вагонаў на цялежках з РФ. У 2014 годзе была буйная пастаўка вагонаў для "ОВК". А ў 2015 годзе стратэгічным партнёрам расійскай кампанія стала Беларуская чыгунка. У тым ліку ў рэспубліцы былі створаны сервісныя цэнтры па абслугоўванні грузавых вагонаў.
Вытворчая база "ОВК" знаходзіцца ў Ціхвіне (Ленінградская вобласць). А сярод асноўных акцыянераў, паводле адкрытых даных – банк "Траст", які амаль цалкам належыць Цэнтрабанку РФ. Таксама вялікім пакетам валодае банк "Открытие", які кантралюецца банкаўскім рэгулятарам Расіі. Акрамя таго, сярод уласнікаў "ОВК" ёсць і "Уралвагонзавод" (дзяржкарпарацыя "Ростех").
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь у 5 разоў павялічыла кантэйнерныя перавозкі па чыгунцы ў Кітай
Трэнажоры для АЭС: Беларусь і "Росатом" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Беларусь і Ніжагародская вобласць правядуць форум малых гарадоў у Зэльве