Беларуская ваенная драма выходзіць у расійскі пракат

Фільм расказвае пра падзеі 1945 года, калі беларускія падлеткі ачышчалі тэрыторыю сваёй краіны ад боепрыпасаў, якія не разарваліся.
Sputnik
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Ваенная драма пад назвай "Подрыв", знятая ў Беларусі, сёння выходзіць у расійскі пракат.
Фільм зняты на кінастудыі "Беларусьфільм" і апавядае аб тым, як у 1945 годзе вызваленую Беларусь чысцілі ад снарадаў і мін, якія не разарваліся і якія засталіся на месцы баявых дзеянняў.
Прыцягвалі да ачысткі тэрыторыі на добраахвотнай аснове падлеткаў, іх арганізоўвалі ў атрады АСААВІЯХІМа. Маладыя людзі прыступалі да небяспечнай працы ўсяго пасля тыднёвага курса падрыхтоўкі.
Зняў карціну рэжысёр і акцёр Іван Паўлаў. У ролях – Дар’я Карпечанкова, Таццяна Фёдарава, Анжаліка Барчан і іншыя.
У беларускім пракаце фільм выйшаў 19 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў Кітаі ўбачаць раней, чым у Беларусі
У Беларусі прапанавалі паказваць школьнікам па суботах савецкія фільмы
Названа дата выхаду серыяла пра Уладзіміра Мулявіна і "Песняроў"