https://bel.sputnik.by/20230317/flm-avantury-prantssha-vyrvcha--kta-bachats-raney-chym-u-belarus-1073347004.html
Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў Кітаі ўбачаць раней, чым у Беларусі
Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў Кітаі ўбачаць раней, чым у Беларусі
Sputnik Беларусь
Нацыянальная кінастудыя скончыла здымкі экранізацыі прыгодніцкай кнігі беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай у 2020 годзе. 17.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-17T17:16+0300
2023-03-17T17:16+0300
2023-03-17T17:16+0300
фільм
культура
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069643716_0:0:961:540_1920x0_80_0_0_76bbe91beecf4372c49bde5852c2fc7c.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Кінафільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" прадаецца для паказу ў іншыя краіны, заявіў дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карчэўскі, перадае карэспандэнт Sputnik.Адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik, калі гэты фільм змогуць убачыць беларускія гледачы ў кінатэатрах, улічваючы, што перадпаказ адбыўся яшчэ ў 2020 годзе, дырэктар студыі сказаў, што пра гэта паведамяць дадаткова."Мы з гэтым фільмам у першую чаргу працуем на далёкай дыстанцыі", - праясніў сітуацыю Карчэўскі.Пасля чаго сказаў, што фільм прададзены зараз у Кітай, "прадаём яшчэ ў іншыя краіны".Прыгодніцкае кіно знята паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпіка". Гісторыя расказвае пра дробнага беларускага шляхціца, які аказваецца ў цэнтры эпахальных падзей, калі Рэч Паспалітая адлічвала апошнія дзесяцігоддзі свайго існавання.Рэжысёрам кіно выступіў Аляксандр Анісімаў. Галоўныя ролі выканалі Іван Трус, Георгій Пятрэнка, Вераніка Пляшкевіч і іншыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1d/1069643716_47:0:900:640_1920x0_80_0_0_a3f52dd697efe17fe68bcf19721ceb77.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фільм, культура, у беларусі, беларусь, навіны
фільм, культура, у беларусі, беларусь, навіны
Фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў Кітаі ўбачаць раней, чым у Беларусі
Нацыянальная кінастудыя скончыла здымкі экранізацыі прыгодніцкай кнігі беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай у 2020 годзе.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Кінафільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" прадаецца для паказу ў іншыя краіны, заявіў дырэктар "Беларусьфільма" Уладзімір Карчэўскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik, калі гэты фільм змогуць убачыць беларускія гледачы ў кінатэатрах, улічваючы, што перадпаказ адбыўся яшчэ ў 2020 годзе, дырэктар студыі сказаў, што пра гэта паведамяць дадаткова.
"Мы з гэтым фільмам у першую чаргу працуем на далёкай дыстанцыі", - праясніў сітуацыю Карчэўскі.
Пасля чаго сказаў, што фільм прададзены зараз у Кітай, "прадаём яшчэ ў іншыя краіны".
"Разглядаем магчымасць яго паказу для беларускага гледача", - абазначыў перспектывы дырэктар "Беларусьфільма".
Прыгодніцкае кіно знята паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпіка". Гісторыя расказвае пра дробнага беларускага шляхціца, які аказваецца ў цэнтры эпахальных падзей, калі Рэч Паспалітая адлічвала апошнія дзесяцігоддзі свайго існавання.
Рэжысёрам кіно выступіў Аляксандр Анісімаў. Галоўныя ролі выканалі Іван Трус, Георгій Пятрэнка, Вераніка Пляшкевіч і іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь