Умовы крэдытавання ў Беларусі змякчацца – прагноз Нацбанка

Рэгулятар адзначае, што змякчэнне ўмоў ужо пачалося, і гэта датычыцца, у тым ліку, спажывецкіх крэдытаў у беларускіх рублях для фізічных асоб.
Sputnik
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Умовы крэдытавання ў Беларусі становяцца больш мяккімі, у тым ліку зніжаюцца працэнтныя стаўкі, вынікае з аналітычнага агляду Нацбанка.
"Найбольшы ўплыў на змякчэнне ўмоў крэдытавання ў I квартале 2023 года аказала зніжэнне стаўкі рэфінансавання", - падкрэслілі ў Нацбанку.
Рэгулятар лічыць, што змякчэнне будзе і ў другім, і ў трэцім кварталах як па валютных крэдытах, так і па звычайных спажывецкіх для фізічных асоб у беларускіх рублях. Адзначаецца, што ў першым квартале вырас попыт на рублёвыя крэдыты для кампаній і грамадзян.
У карпаратыўным сектары ёсць невялікае ўзмацненне жорсткасці умоў крэдытавання. Гэта закранула буйны бізнес, якому абмежавалі максімальныя памеры крэдытаў. Затое памякчэлі ўмовы рэфінансавання для бізнесу як па рублёвых, так і валютных крэдытах.
У краіне значна ўпаў попыт на крэдыты ў замежнай валюце сярод буйнога бізнесу.
"Пры гэтым у прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу гэта тэндэнцыя мела менш выразны характар", - адзначылі ў Нацбанку.
Раней рэгулятар публікаваў статыстыку, з якой вынікае, што запазычанасць беларускіх кампаній па крэдытах у расійскіх рублях павялічылася. Зніжаецца аб’ём выдачы крэдытаў у еўра і доларах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Сярэдняя зарплата ў Беларусі вырасла больш чым на 120 рублёў
Стаўка рэфінансавання зноў паніжаецца ў Беларусі
Гадавая інфляцыя ў Беларусі запаволілася да 6%