МІНСК, 6 мая – Sputnik. Графік руху цягнікоў Мінскага метрапалітэна будзе зменены 9 мая, паведамілі ў прэс-службе мінскай падземкі.
Так, з паловы сёмай раніцы і да поўначы цягнікі на першай і другой лініях падземкі будуць курсіраваць з інтэрвалам 5 хвілін. Што да трэцяй лініі, Зеленалужскай, то з 10 раніцы і да поўначы цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам 8 хвілін.
У прэс-службе таксама папярэдзілі, што ў гэты дзень магчымы абмежаванні па перамяшчэнні пасажыраў на ўваход і выхад на станцыі "Плошча Перамогі" (вестыбюль з боку Манумента Перамогі) – гэта звязана з тым, што на плошчы будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы.
"У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў у перадсвяточныя і святочныя дні, Мінскі метрапалітэн просіць пасажыраў загадзя набываць жэтоны і праязныя білеты", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Таксама мінчанам і гасцям сталіцы нагадалі, што праезд можна аплаціць з дапамогай бескантактавых банкаўскіх картак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Наведвальнікам Брэсцкай крэпасці нагадаюць аб пераломным перыядзе ВАВ
Салют на Дзень Перамогі ў Мінску: дзе глядзець?