МІНСК, 9 мая – Sputnik. Гераічнае мінулае расіян і беларусаў, імкненне да памнажэння духоўнай спадчыны будуць непарушнай асновай для нарошчвання інтэграцыйных працэсаў і ўмацавання адзінства паміж дзвюма краінамі, пераканана спікер Саўфеда Дзярждумы РФ Валянціна Мацвіенка.
"(…) гераічнае мінулае расіян і беларусаў, іх імкненне да захавання і памнажэння культурнай і духоўнай спадчыны будуць непарушнай асновай для далейшага ўмацавання нашага адзінства, нарошчвання інтэграцыйных працэсаў, падтрымання бяспекі на еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў тэлеграме, якую Мацвіенка накіравала беларускаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнке ў гонар Дня Перамогі.
Мацвіенка таксама накіравала віншавальную тэлеграму і сваёй беларускай калезе – старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі Наталлі Качанавай.
"Цяпер мы зноў бачым спробы перагледзець вынікі вайны, перапісаць і фальсіфікаваць гісторыю", - гаворыцца ў тэлеграме, накіраванай у адрас Качанавай.
Па словах Мацвіенкі, і цяпер, як і ў ваенныя гады, Расія і Беларусь плячом да пляча адстойваюць права сваіх народаў самастойна будаваць будучыню.
У віншавальнай тэлеграме на імя старшыні ніжняй палаты беларускага парламента Уладзіміра Андрэйчанкі Мацвіенка падкрэсліла, што захаванне гістарычнай памяці будзе служыць надзейнай асновай для ўмацавання расійска-беларускіх адносін, а таксама стратэгічнага партнёрства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Многія краіны-ўдзельніцы СНД па-ранейшаму лічаць 9 мая святым днём – Пяскоў
Памятаем кожнага, хто загінуў: Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі