Дом, у якім жыве сям’я – бацькоўскі. Раней тут жыла маці Эміліі. У двары ўсё дагледжана і прыгожа: пахне алея яркіх цюльпанаў, а побач з імі – дагледжаныя градкі. На хаце вісіць таблічка: "Тут жыве ветэран".
Калі пачалася вайна, Эміліі было 9 гадоў. Аднойчы яе брат папрасіў аднесці данясенне, што стала для яе фатальным – яна патрапіла ў рукі гестапа і апынулася ў турме. Сляды ад бізуноў, якімі білі дзяўчынку, з часам прайшлі, але боль у сэрцы, як кажа ветэран, застаўся.
Пасля турмы Эмілія дадому не вярнулася. Спачатку яна знаходзілася ў Камінтэрне ў Барысаве. Пасля яе адправілі ў працоўны лагер на вуліцы Шырокай у Мінску, адкуль вязняў везлі на знішчэнне ў канцлагеры Германіі, там яна прайшла Асвенцым, Грос-Розэн, Равенсбрук і Берген-Бельзен. У кожным з іх былі нечалавечыя ўмовы: людзей спальвалі ў агні, білі, катавалі, марылі голадам. Тое, што дзяўчынка выжыла, – сапраўдны цуд.
Яе муж Анатоль Сцяпанавіч таксама адчуў на сабе жахі ваеннага часу. Да вызвалення Беларусі ён дапамагаў партызанам, а пасля прайшоў усю Манголію і Далёкі Усход, двойчы быў паранены ў баі.
Нягледзячы на мукі і нягоды ў гады вайны, сямейная пара не страціла любоў да жыцця. Глядзіце ў эксклюзіўным відэа Sputnik, як ветэраны спяваюць песні і танцуюць вальс.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Многія краіны-ўдзельніцы СНД па-ранейшаму лічаць 9 мая святым днём – Пяскоў
Вершы пра Вялікую Перамогу: "Суровым быў славуты шлях…"
Чатыры вайны і канцлагер: мурал генералу Карбышаву адкрылі ў Гродне – відэа