ФСБ Расіі перахапіла амаль паўтоны наркотыкаў на мяжы з Беларуссю

У Расіі актывізаваліся еўрапейскія і лацінаамерыканскія арганізаваныя злачынныя групы, звязаныя з рэалізацыяй і транзітам наркотыкаў.
Sputnik
МІНСК, 11 мая – Sputnik. Новую партыю какаіну паходжаннем з Лацінскай Амерыкі перахапіла расійская ФСБ у Смаленскай вобласці на мяжы з Беларуссю, паведаміла ведамства.
Наркотык перавозіўся ў двух фурах, якія рухаліся ў напрамку Польшчы.
Тайнік быў знойдзены падчас надгляду фуры з турэцкімі нумарамі. У грузавіку знайшлі 116 упаковак з наркотыкамі.
ФСБ удалося высветліць, што па аналагічным маршруце з партыяй какаіну ідзе яшчэ адна фура. Машыну спынілі і даглядзелі, у тайніку, які знаходзіўся там, знайшлі яшчэ 373 упакоўкі.
Агульная вага знойдзеных і канфіскаваных наркотыкаў склала 492 кілаграмы.
Арганізатар – замежны грамадзянін – быў затрыманы з доказамі злачынства і ўзяты пад варту.
У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 5 арт. 228.1 і ч. 4 арт. 229.1 КК РФ.
У ФСБ звярнулі ўвагу, што ў Расіі зараз актывізаваліся еўрапейскія і лацінаамерыканскія арганізаваныя злачынныя групы, якія асвойваюць рынак для збыту наркотыкаў на месцы, а таксама для транзіту какаіну ў Еўропу.
Так, раней у пунктах пропуску праз расійскую мяжу былі канфіскаваны тры асабліва буйныя партыі наркотыкаў. У прыватнасці, 2,3 тоны былі знойдзены ў рэфрыжэратарным кантэйнеры, які прыбыў у порт Ленінградскай вобласці з Эквадора, а 598 кг знойдзены ў марскім кантэйнеравозе з Парагвая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
МУС паведаміла аб затрыманні рэкордна буйной партыі наркотыкаў
Лукашэнка заклапочаны сітуацыяй з незаконным абаротам наркотыкаў
Процідзеянне нарказлачыннасці абмеркавалі СК Беларусі і ААН