МІНСК, 16 мая – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае адмену адтэрміноўкі ад прызыву на ваенную службу для студэнтаў, якія паступаюць у замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, аб гэтым гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыі прадастаўляецца грамадзянам, якія на дзень уступлення ў сілу артыкула 1 гэтага Закона навучаюцца ва ўстановах адукацыі ў вочнай форме атрымання адукацыі за мяжой і паступілі ва ўказаныя ўстановы адукацыі ва ўзросце да 18 гадоў", - напісана ў законе.
Такім чынам абітурыенты пры паступленні за мяжой у вышэйшыя навучальныя ўстановы пасля ўступлення ў сілу гэтай прававой нормы будуць лічыцца страціўшымі права на адтэрміноўку ад прызыву. Гэта датычыцца ў тым ліку і студэнтаў, якія паступяць у расійскія ўніверсітэты.
Цяпер адтэрміноўку студэнты, якія навучаюцца за мяжой, атрымаюць толькі ў тым выпадку, калі да ўступлення ў сілу змененага артыкула дадзенага закона, яны ўжо атрымлівалі адукацыю на вочнай форме навучання і паступілі ў вышэйшую навучальную ўстанову да 18 гадоў.
Гэты закон ніжняя палата беларускага парламента прыняла ў другім чытанні 18 красавіка і ўжо на наступны дзень ён быў ухвалены ў Савеце рэспублікі.
Подпіс кіраўніка дзяржавы пад гэтым дакументам датуецца 11 мая, а палажэнні закона ўступаюць у сілу пасля апублікавання. Гэта азначае, што абітурыенты, якія ў гэтым годзе плануюць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Расіі або любой іншай краіне, адтэрміноўку ўжо не атрымаюць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Петрышэнка: да ўступнай кампаніі – 2023 усё гатова
Лукашэнка падпісаў указ аб змене правіл прыёму ў ВНУ
Выпускнікам у Беларусі будуць выдаваць атэстаты і дыпломы новага ўзору