МІНСК, 17 мая – Sputnik. Захад метадычна і цынічна цісне на саюзнікаў РФ па ЕАЭС і СНД, абяцаючы ім "залатыя горы", заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Яны (краіны-саюзнікі РФ - Sputnik) аказваюцца паміж двух агнёў. Ільвіная доля эканамічных сувязей прыпадае на Расійскую Федэрацыю, ЕАЭС, СНД", - заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства ў інтэрв'ю тэлеканалу "Царьград".
Паводле яго слоў, праследуючы ўласныя карыслівыя інтарэсы, Захад аказвае ўсялякі націск на постсавецкія краіны, каб аслабіць становішча Расіі.
"Захад метадычна і цынічна патрабуе ад іх не рабіць крокаў, якія супярэчаць яго інтарэсам, абяцаючы "залатыя горы", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, такія дзеянні Захаду з’яўляюцца не чым іншым, як умяшаннем ва ўнутраныя справы.
Лаўроў адзначыў, доля Захаду ў эканоміцы Цэнтральнай Азіі, Закаўказзя ўзрастае. І паралельна Захад пашырае ў гэтых краінах сетку НДА, якія фінансуюцца з бюджэту, перш за ўсё, ЗША, Брытаніі, Еўрасаюза.
Такія арганізацыі ў шэрагу краін постсавецкай прасторы "адчуваюць сябе ўсё больш прывольна і нават спрабуюць "заказваць музыку".
Разам з тым Лаўроў адзначыў, што гэтыя краіны салідарны з Расіяй, з’яўляюцца саюзнікамі РФ.
Захад "дастаў" Афрыку?
Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што шэраг краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі скардзяцца на тое, што Захад "дастаў" патрабаваннямі далучыцца да санкцый супраць РФ, у абмен абяцаючы "іх не караць".
"(…) пагражаюць наўпрост і караюць. Я спытаў у некаторых сваіх сяброў з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, якія скардзяцца на тое, што Захад проста іх "дастаў", - сказаў Лаўроў, кажучы аб націску заходніх краін на Афрыку і Лацінскую Амерыку.
Паводле яго слоў, калектыўны Захад патрабуе ад іх далучыцца да санкцый у дачыненні да Расіі, абяцаючы лаяльнае стаўленне. "Вось і ўся "дыпламатыя", - сказаў Лаўроў.
Ён падкрэсліў, што заявы заходніх палітыкаў аб ізаляцыі Расіі гавораць толькі аб адным – Захад лічыць сябе "пупам зямлі".
Таксама ён падкрэсліў, што ў існуючай сітуацыі з санкцыямі супраць Расіі Еўропа вымушана "расплачвацца па рахунках" за поўную адмову ад самастойнасці і падпарадкаванае ЗША становішча.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Захад спрабуе зняць з сябе адказнасць за цяперашні крызіс – МЗС РФ
ЗША, ЕС і НАТА ператварылі ўкраінскі нацызм у зброю супраць РФ – Грызлоў