МІНСК, 17 мая – Sputnik. У планах Расіі – актывізаваць узаемадзеянне з вытворцамі авіятэхнікі Беларусі, заявілі ў Аб’яднанай авіябудаўнічай карпарацыі (ААК, уваходзіць у дзяржкарпарацыю "Ростех").
Там падкрэслілі, што ААК рэалізуе праграму імпартазамяшчэння і нарошчвання тэмпаў вытворчасці, развіццё супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі сёння мае для карпарацыі вялікае значэнне.
У прыватнасці, у планах кампаніі – павялічыць аб’ёмы паставак дэталей у рэспубліку.
"Плануецца наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з беларускімі вытворцамі, у тым ліку па нарошчванні аб’ёму паставак авіяцыйных кампанентаў, вузлоў і агрэгатаў", - гаворыцца ў паведамленні ААК.
Акрамя таго, сказана там, зараз прапрацоўваецца магчымасць стварэння пляцовак на тэрыторыі Беларусі, дзе будзе ажыццяўляцца рамонт і сэрвіснае абслугоўванне расійскай авіятэхнікі, якая пастаўляецца ў рэспубліку.
У рэлізе звяртаецца ўвага на тое, што развіццю супрацоўніцтва ў авіябудаванні вялікую ўвагу ўдзяляе кіраўніцтва дзвюх краін. Так, ужо прыняты міжурадавы план, дарожная карта па актывізацыі супрацоўніцтва.
MILEX-2023 і Superjet
Сёння ў Мінску адкрылася Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі "MILEX-2023", на якой прадстаўлена і экспазіцыя ААК. Кампанія ўпершыню прымае ўдзел у форуме – у мультымедыйным фармаце яна прадставіла шырокі спектр авіятэхнікі вытворчасці сваіх прадпрыемстваў, у тым ліку і імпартазамешчаныя версіі МС-21 і Superjet.
На выставе запланавана насычаная дзелавая праграма. Яе мэта – пашырыць вытворчую кааперацыю з авіяцыйнымі прадпрыемствамі Беларусі. Разам з дэлегацыяй карпаратыўнага цэнтра выставу наведаюць дэлегацыі ПАТ "Туполев" і ПАТ "Ил", якія ўваходзяць у ААК.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Хрэнін расказаў, колькі найноўшай тэхнікі атрымала армія Беларусі ў 2022-м
Міжнародны зброевы салон MILEX-2023 адкрыўся ў Мінску – відэа
Вальфовіч заявіў аб запатрабаванасці беларускага ўзбраення ў свеце