МІНСК, 23 мая – Sputnik. У Беларусі неабходна пашыраць вытворчасць медыцынскіх прэпаратаў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас спецыяльнай нарады.
Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама ва ўдзельнікаў нарады, як зараз ідзе справа з забеспячэннем лекамі беларусаў, у тым ліку, тых, хто жыве ў вёсцы.
"З лекамі поўны бардак. Хто хоча – той бярэ, хто хоча – той нясе, куды захоча – туды і нясе", – акрэсліў праблему беларускі лідэр.
Пасля чаго ён задаў пытанне, што робіцца для таго, каб у рэспубліцы пашыралася вытворчасць неабходных медыцынскіх лекаў.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што, калі кіраўніком Міністэрства аховы здароўя быў Васіль Жарко, быў падрыхтаваны спецыяльны даклад на гэту тэму, пасля чаго сталі выпускаць больш як 50 працэнтаў айчынных прэпаратаў.
"І спыніліся, ляжым і не варушымся", – паскардзіўся на сітуацыю Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Што рабіць, калі ўкусіў клешч - рэкамендацыі інфекцыяніста
СААЗ адмяніла статус пандэміі COVID-19 – кіраўнік арганізацыі
Лукашэнка падпісаў указ аб цэнах на лекі