Лукашэнка паскардзіўся на марудную інтэграцыю ў ЕАЭС

Беларускі лідэр незадаволены слабым прасоўваннем пытанняў фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў у Еўразійскім эканамічным саюзе.
Sputnik
МІНСК, 25 мая – Sputnik. Па шэрагу найважнейшых пытанняў унутранага парадку дня еўразійскай інтэграцыі прасоўванне ідзе адкрыта марудна, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ЕАЭС у Маскве.
Асаблівую ўвагу ён акцэнтаваў на ключавых пытаннях – фарміраванні агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Таксама размова аб рэалізацыі мерапрыемстваў лічбавага парадку дня, лібералізацыі транспартнага рынку.
"А гэта ж асноўныя для нашых эканомік сферы дзейнасці. І іх актуальнасць на фоне санкцый толькі ўзрасла", – падкрэсліў Лукашэнка.

Без бар'ераў і абмежаванняў

Прыярытэтнай задачай у ЕАЭС, на думку беларускага лідэра, па-ранейшаму застаецца стварэнне паўнацэннага эканамічнага саюза. Ён упэўнены, што на еўразійскай прасторы пры ўзаемным гандлі не павінна быць ніякіх перашкод.
"Я застаюся на ранейшай пазіцыі: ні бар'ераў, ні абмежаванняў быць не павінна ўвогуле! Гэта базавы прынцып пабудовы нашага саюза, і мы павінны дасягнуць мэты ў найбліжэйшы час", – канстатаваў прэзідэнт Беларусі.

Курс на паўднёвы ўсход

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што краіны "пяцёркі" ўзмацнілі ўзаемадзеянне з ШАС, БРІКС і АСЕАН. Па словах Лукашэнкі, гэта стала добрым адказам на санкцыйны ціск Захаду.
Таксама ён заявіў, што ЕАЭС трэба "прасекчы акно" ў краіны паўднёвага ўсходу.
"У сувязі з разваротам нашых экспартных патокаў на паўднёвы ўсход вельмі важна сумеснымі намаганнямі "прасекчы акно" ў краіны названага рэгіёну. Гэта бяздонны рынак для айчынных тавараў", – сказаў беларускі лідэр.

Вопыт Саюзнай дзяржавы

У сваім выступленні на пашыраным пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь падтрымлівае ініцыяваную ў рамках расійскага старшынства неабходнасць вызначэння падыходаў да фарміравання новай Стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2030, а недзе і да 2045 года.
Ён таксама выказаў меркаванне, што вопыт Саюзнай дзяржавы можа быць запатрабаваны ў развіцці ЕАЭС. Ключавыя рашэнні, распрацаваныя ў рамках саюза Беларусі і Расіі, могуць быць укаранёны пры падрыхтоўцы стратэгічных дакументаў на еўразійскай прасторы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лаўроў: Захад цынічна цісне на саюзнікаў Расіі па ЕАЭС і СНД
Тавараабарот ЕАЭС з Кітаем пастаянна расце – Сляпнёў
Мэту развіцця ЕАЭС да 2045 года вызначаць у Маскве