МІНСК, 27 мая – Sputnik. Больш за 260 вайскоўцаў УСУ ліквідаваны за апошнія суткі на Данецкім напрамку, у тым ліку авіяўдарамі і агнём артылерыі, паведамляе Мінабароны РФ.
Таксама УСУ не далічыліся там двух браневікоў, пяці аўтамабіляў, самаходкі "Гвоздика" і двух гаўбіц Д-30. У раёне Аўдзееўкі ліквідаваны склад боепрыпасаў 110-й механізаванай брыгады праціўніка.
Страты ўкраінскага боку ёсць і на Купянскім напрамку, дзе знішчаны заходняя тэхніка і 45 чалавек асабовага складу. На Чырвона-ліманскім напрамку ліквідаваны прыкладна 60 вайскоўцаў УСУ. На Паўднёва-данецкім і Запарожскім напрамку праціўнік пазбавіўся да 120 чалавек, а таксама розных заходніх узбраенняў. Напрыклад, знішчана САУ "Krab" польскай вытворчасці.
СПА паспяхова перахапіла дзве крылатыя ракеты вялікай далёкасці Storm Shadow, дзевятнаццаць рэактыўных снарадаў ад сістэмы HIMARS і дзве ракеты HARM. Збіты дванаццаць беспілотнікаў у розных раёнах ЛНР, ДНР і Запарожскай вобласці.
З пачатку СВА знішчаны 429 украінскіх самалётаў, а таксама 235 верталётаў, больш за 4,3 тыс беспілотнікаў, звыш 420 зенітных ракетных комплексу і гэтак далей. Акрамя таго, на днях разведвальны карабель "Иван Хурс" Чарнаморскага флоту адбіў атаку некалькіх украінскіх беспілотных катэраў.
"За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, ваеннаслужачыя прадстаўлены да ордэнаў "За морские заслуги" і медалёў Ушакова", - адзначылі ў Мінабароны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь гатова прадаставіць пляцоўку для перагавораў па Украіне – Вальфовіч
"Искандер" знішчыў зброевы склад УСУ з заходняй тэхнікай – відэа
Панацэі ад украінскага крызісу няма – спецпрадстаўнік КНР