МІНСК, 30 мая – Sputnik. Тавараабарот Беларусі са Смаленскай вобласцю да канца 2023 года можа пераваліць за 5 млрд долараў, паведаміў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой.
Беларускі дыпламат нагадаў, што Смаленская вобласць уваходзіць у тройку расійскіх рэгіёнаў па тавараабароце з Беларуссю.
Паводле слоў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі, у мінулым годзе гандаль паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю павялічыўся на 13%, а тавараабарот дасягнуў паказчыка 4,9 млрд долараў.
"У гэтым годзе мы таксама ідзем з добрым тэмпам – плюс 8%. І нам трэба мець на ўвазе, што мы можам выйсці да канца года на мяжу 5 млрд долараў тавараабароту", - дадаў пасол, яго словы прыводзіць БелТА.
Дыпламат паведаміў, што Беларусь пастаўляе на рынак Смаленскай вобласці шырокі пералік тавараў. Больш за тое, па шэрагу з іх – найперш па пастаўках грузавікоў, трактароў і іншай беларускай тэхнікі – Смаленск выступае лагістычным хабам.
Акрамя таго, у Беларусі і Смаленскай вобласці вельмі добрыя напрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі. Акрамя звычайнага гандлю сельзахпрадукцыяй, бакі дамовіліся больш актыўна прасоўваць праграмы па жывёлагадоўлі, племянной жывёле, птушкагадоўлі.
Таксама Беларусь плануе паставіць у гэты рэгіён буйную партыю аўтобуснай тэхнікі ў розным выкананні для абнаўлення парку пасажырскага транспарту.
І гэта, паводле слоў Крутога, далёка не ўсе напрамкі, па якіх бакі дамовіліся актывізаваць сваё супрацоўніцтва. Сярод іх жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожнае будаўніцтва, узвядзенне сацыяльных аб’ектаў і многае іншае.
Аб кааперацыйных праектах
Што да кааперацыйных праектаў, то перспектыва, на думку беларускага пасла, ёсць у супрацоўніцтве ў сферы машынабудавання.
"Падчас візіту сюды паўгода таму мы паглядзелі "Смаленсксельмаш", у гэты візіт пабывалі на заводзе камунальных дарожных машын, пры вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца шасі МАЗ і ўжо тут робіцца мясцовая надбудова", - расказаў Крутой.
Паводле яго слоў, гэты праект выгадны Беларусі, таму што расійскае прадпрыемства гатова пашыраць долю МАЗа. Цяпер 30% шасі беларускай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца на расійскім прадпрыемстве, іх долю вырашана давесці да 50%.
Акрамя таго, расійскія партнёры зацікаўлены ў лакалізацыі гідраўлікі і лакафарбавых вырабаў, якія раней купляліся на Захадзе.
Крутой таксама паведаміў, што ёсць пэўныя магчымасці для кааперацыйнага ўзаемадзеяння са Смаленскай вобласцю і ў сферы абаронна-прамысловага комплексу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Калі Беларусь пачне замяшчаць імпарт па саюзных праграмах
Рыбакоў: тавараабарот Беларусі з Самарскай вобласцю пастаянна расце
Беларусь нацэлена на трывалыя адносіны з Іркуцкай вобласцю – Галоўчанка