МІНСК, 30 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага мэра Гродна – ім стаў цяпер ужо экс-міністр ЖКГ Андрэй Хмель, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
На гэтай пасадзе Хмель змяніў Мечыслава Гоя, які быў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама з 11 жніўня 2014 года.
Каранік папрасіў
Гаворачы аб назначэнні новага мэра Гродна, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Андрэй Хмель – вельмі падрыхтаваны для гэтай пасады чалавек.
"Вы вельмі добра разбіраецеся ў гэтай тэме. І калі паступіла просьба кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, там не толькі Каранік папрасіў (губернатар рэгіёна Уладзімір Каранік - Sputnik), я падумаў, што, калі вы згодны, гэта цалкам нармальная пасада", - сказаў прэзідэнт, яго цытуе прэс-служба.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што новая праца не апошняя ў кар’еры маладога мэра.
Што вядома аб новым мэру
Андрэй Хмель родам з Ліды. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, пасля чаго працаваў інжынерам-энергетыкам у саўгасе на сваёй малой радзіме.
З 2008 па 2013 гады Хмель працаваў на розных пасадах у Лідскім райвыканкаме і Гродзенскім аблвыканкаме. Пасля чаго зноў стаў інжынерам-энергетыкам у гродзенскай інавацыйнай сельгаскампаніі "Біякам-тэхналогія".
У 2014-м прызначаны кіраўніком гродзенскага "Гарсвятла", у 2016-м - гендырэктарам прадпрыемства "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка".
У канцы 2017 года Хмель быў прызначаны на пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На пасадзе міністра ЖКГ ён знаходзіўся з 4 чэрвеня 2020 года да гэтага часу.
Ён быў самым маладым міністрам у беларускім урадзе (38 гадоў) да назначэння міністра адукацыі Андрэя Іванца, якому на момант прызначэння ў лютым 2022 года было 37 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Дзяржпагранкамітэта – што пра яго вядома
Пасада міністра стала вакантнай: Лукашэнка правёў кадравы дзень
Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера