МІНСК, 5 чэр – Sputnik. У Беларусі праходзіць грамадскае абмеркаванне законапраекта "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях".
Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, прапановы па ім можна ўносіць па 15 чэрвеня.
У абгрунтаванні законапраекта гаворыцца, што ён дасць магчымасць замацаваць на заканадаўчым узроўні новыя сучасныя падыходы ва ўзаемаадносінах дзяржавы з рэлігійнымі арганізацыямі.
У прыватнасці, у праекце закона прапануецца прызнаць асаблівую ролю Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) у "гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа, неаддзельнасці ад агульнай гісторыі народа Беларусі іншых хрысціянскіх, іудзейскіх і ісламскіх рэлігійных арганізацый".
Што да ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый, то прапануецца забараніць дзяржорганам і іх службовым асобам выкарыстоўваць сваё службовае становішча для фарміравання ў грамадзян таго ці іншага стаўлення да рэлігіі.
Таксама могуць забараніць выкарыстоўваць у месцах богаслужэнняў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай.
Акрамя гэтага, прапануецца ўвесці забарону на размяшчэнне тэкстаў і выяў, якія накіраваны на распальванне рэлігійнай варожасці і звады.
Можа трапіць пад забарону дзейнасць рэлігійных арганізацый, калі яна накіравана супраць суверэнітэту Беларусі, яе канстытуцыйнага ладу і грамадзянскай згоды.
Справы асветніцкія
Што да рэлігійнай асветы для дзяцей і дарослых, то ў праекце закона гаворыцца, што яна не з’яўляецца адукацыйнай дзейнасцю.
Таксама прапануецца наладзіць больш эфектыўны кантроль за дзейнасцю нядзельных рэлігійных школ. Так, мяркуецца ўвесці такую норму, па якой рэлігійныя арганізацыі будуць штогод падаваць інфармацыю ў мясцовыя выканкамы па месцы рэгістрацыі аб сваёй дзейнасці па рэлігійнай асвеце дзяцей, якія наведваюць нядзельныя школы.
Акрамя таго, у планах змяніць і дапоўніць парадак дзяржрэгістрацыі рэлігійных арганізацый, пры гэтым будуць абмежаваны магчымасці стварэння рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання. Прапануецца таксама пашырыць пералік выпадкаў, калі рэлігійная арганізацыя можа быць ліквідавана.
У праекце закона змяшчаецца такая норма, згодна з якой рэлігійныя арганізацыі змогуць ствараць юрыдычныя асобы і структурныя падраздзяленні па аказанні сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам, інвалідам, сацыяльнай рэабілітацыі грамадзян, залежных ад псіхаактыўных рэчываў, а таксама дзіцячыя дамы. Зрабіць гэта яны змогуць толькі пасля таго, як узгадняць гэты момант з абласным ці Мінскім гарвыканкамам.
Дадатковы кантроль
"Важным элементам законапраекта з’яўляецца ўдасканаленне кантролю рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовымі органамі ўлады за выкананнем рэлігійнымі арганізацыямі заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях", - гаворыцца ў абгрунтаванні прыняцця гэтага законапраекта.
У прыватнасці, прапануецца стварыць мясцовымі ўладамі камісій па кантролі за выкананнем рэлігійнымі арганізацыямі заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях на сваіх тэрыторыях.
Таксама прапануецца праводзіць праверкі дзейнасці рэлігійных арганізацый на прадмет яе адпаведнасці заканадаўству аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.
Акрамя гэтага, у законапраекце дапрацавана і адказнасць за парушэнне гэтага заканадаўства.
Прапануецца пашырыць зону адказнасці рэлігійных арганізацый, у тым ліку за такія парушэнні, як ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці і спробы адраджэння нацызму, за незаконную місіянерскую дзейнасць і гэтак далей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Копія Каложскай царквы будуецца ў Гродне
Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Слуцку
Выратоўвалі па бярвенцы: як выглядае адзіны храм-помнік ахвярам Чарнобыля