Збою не было: Лукашэнка назваў прычыну праблем з падлікам вынікаў ЦЭ

Прэзідэнт на нарадзе па ўступнай кампаніі абвінаваціў чыноўнікаў у тым, што ні абітурыенты, ні іх бацькі не разумеюць сістэмы падліку балаў.
Sputnik
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Тэхнічнага збою пры падліку балаў па выніках цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) не было, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"…Я не падвяргаю сумненню тое, як вы там лічылі. Мае прэтэнзіі ў тым, што людзі вас не разумеюць: ні будучыя студэнты (абітурыенты), ні бацькі, ні іншыя людзі – што вы там нахамуталі, напрыдумвалі", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што яго галоўнае патрабаванне – справядлівыя адносіны пры здачы экзаменаў. Ён запатрабаваў "жалезабетонна вызначыцца" па сістэме паступлення ў наступным годзе.

Скандал з ЦЭ

Раней многія бацькі і абітурыенты негатыўна адрэагавалі на сістэму падліку балаў першага ЦЭ. Некаторыя з іх запатрабавалі пералічыць вынікі нанова.
Мінадукацыі ў адказ запэўніла, што сістэма пераводу першасных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца з 2019 года. Той факт, што шкалы пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023 адрозніваюцца, ведамства растлумачыла "базавым узроўнем тэстаў цэнтралізаванага экзамену".
Сітуацыю пракаменціраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай.

У чым праблема

Здача ЦЭ праходзіла ў гэтым годзе ўпершыню. Першы – экзамен па беларускай і рускай мовах – прайшоў у Беларусі 14 мая. Экзамены здавалі каля 53 тысяч чалавек.
Вынікі сталі вядомы 29 мая. Па 100 балаў за моўны ЦЭ атрымалі 900 выпускнікоў школ. Некаторыя заявілі, што ў іх было нават па 400 балаў, хаця максімум – сотня.
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў паведаміў, што гэта фэйкавыя вынікі, а пералікаў не будзе. Гэта датычыцца і тых, хто атрымаў зусім нізкія адзнакі: да прыкладу, 1 бал са 100.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Абітурыенты і "чортаў тузін": Мінадукацыі апублікавала вынікі другога ЦЭ
Вынікі першага ЦЭ пералічаць па новай методыцы – Мінадукацыі
Мінадукацыі адказала на "гарачыя пытанні" па выніках скандальнага ЦЭ