Ядзерная зброя ў Беларусі

Лукашэнка прызнаўся, што патрабаваў у Расіі ядзерную зброю

Беларускія ўлады займаюцца падрыхтоўкай інфраструктуры для размяшчэння на ўласнай тэрыторыі расійскай тактычнай ядзернай зброі.
Sputnik
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі павінна гарантаваць бяспеку Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на прадпрыемства ВПК у Мінскай вобласці.
Раней заходнія СМІ выказалі здагадку, што расійская ядзерная зброя ў Беларусі павінна з’явіцца напярэдадні саміту НАТА ў Вільнюсе, які запланаваны на 11-12 ліпеня. Паводле гэтай версіі, такім чынам расійскі бок пры дапамозе ядзернай зброі спрабуе шантажыраваць заходнія краіны і прымусіць іх ісці на ўступкі.

"Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", - адказаў на гэта Лукашэнка, піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі было яго просьбай і настойлівым патрабаваннем да расійскага боку, каб гарантаваць бяспеку нашай краіны.

Неадкладны адказ

Беларускі лідар растлумачыў, што размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі патрэбна, "каб ні адна нага нейкіх свалачэй не ступала больш на беларускую зямлю".
Пасля чаго растлумачыў, што такая зброя можа прымяняцца толькі ў выпадку агрэсіі супраць рэспублікі. Адказ на падобныя дзеянні будзе неадкладным, аб чым ужо гаварылася загадзя.
На думку Лукашэнкі, ніхто не захоча ваяваць з краінай, якая мае ядзерную зброю. Таму яна і з'яўляецца зброяй стрымлівання.
"Не дай бог мне давядзецца прымаць рашэнне на прымяненне гэтай зброі ў сённяшні час. Але ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія", - запэўніў ён.
Нагадаем, што падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у рэзідэнцыі "Бочаров ручей" Уладзімір Пуцін расказаў, што тактычная ядзерная зброя будзе размешчана ў рэспубліцы 7-8 ліпеня пасля таго, як для гэтага будзе падрыхтавана неабходная інфраструктура.

Размяшчэнне ТЯЗ ў Беларусі

Беларускія лётчыкі і зенітчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК "Искандер-М".
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая бягучага года падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на ​​беларускай тэрыторыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя
Расія адкрыта да дыялогу па пытаннях кантролю над ядзернай зброяй – Пяскоў
Эксперт пракаменціраваў магчымае размяшчэнне СЯЗ у Беларусі